Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

З Гродна ў Беласток пусцяць пробныя "антыкаранцінныя" рэйсы - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенская турфірма «Зэт» абвясціла пра даты, калі можна будзе выехаць у Польшчу або вярнуцца назад тым, хто не змог зрабіць гэта раней з-за каранціна.

«Гэта пробныя рэйсы, якія мы арганізоўваем з беларускай амбасадай у Варшаве, — распавядае кіраўнік турфірмы „Зэт“ Сяргей Якшэвіч. — Амбасада шукае варыянты, каб мінімальна аднавіць зносіны паміж краінамі, каб вярнуць беларусаў дадому і вывезці тых, каму трэба трапіць у Польшчу. Нам рэгулярна тэлефануюць і пытаюцца, як трапіць у Польшчу на працу або, наадварот, як беларускім студэнтам вярнуцца дадому. Пакуль мы прапануем такія варыянты».


Чытайце таксама: «Мы ў шоку». Бізнес гродзенскіх перавозчыкаў пад ударам з-за закрыцця межаў


Пробныя рэйсы пройдуць з 25 па 28 сакавіка ўключна. Далей перавозчыкі будуць дзейнічаць па сітуацыі. Выезд з Гродна ў 18:45. Квіткі можна набыць у касах аўтавакзала і праз інтэрнэт. Зваротныя рэйсы ў гэтыя ж дні з Беластока (аўтавакзал PKS) у 9:00.

Каму можна ўехаць у Польшчу нягледзячы на ​​закрытую мяжу?

Уезд дазволены для:

— Польскіх грамадзян
— Замежнікаў, якія з’яўляюцца мужам i жонкай ці дзецьмі польскіх грамадзян або застаюцца пад пастаяннай апекай польскіх грамадзян
— Людзей, у якіх ёсць карта паляка і месца пражывання ў Польшчы
— Дыпламатаў
— Людзей, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне ў Польшчы ці дазвол на працу
— У адмыслова абгрунтаваных выпадках, не ўказаных вышэй, камандзір пагранічнага паста пасля атрымання згоды галоўнакамандуючага памежнай службы можа дазволіць замежніку ўязджаць на тэрыторыю Рэспублікі Польшча ў адпаведнасці з працэдурай, вызначанай у Законе ад 12 снежня 2013 года аб іншаземцах (Заканадаўчы веснік 2020 пункт 35).

Каго накіруюць у каранцін?

Усе, хто прыбывак ў Польшчу, абавязаны знаходзіцца на двухтыднёвым хатнім каранціне. За парушэнне рэжыму каранціну прадугледжаны штраф 30 000 злотых (6500 еўра). Для злосных парушальнікаў - арышт. Калі парушальнік быў заражаны каранавірусам, яго чакае год турмы. Але з каранціну ёсць выключэнні.

Якія выключэння з каранціну ў Польшчы?

Абавязковы каранцін распаўсюджваецца на ўсіх, хто прыязджае ў Польшчу, акрамя:

— людзей з прымежных раёнаў, якія жывуць у Польшчы, але працуюць кожны дзень у суседняй краіне і рэгулярна перасякаюць мяжу;
— замежнікаў, якія жывуць у суседняй краіне, але якія працуюць у Польшчы і рэгулярна перасякаюць мяжу;
— прафесійных кіроўцаў грузавых і пасажырскіх перавозак, якія выконваюць свае абавязкі.

У Беларусі каранціну няма, грамадзянам, якія прыбываюць, рэкамендуецца самаізаляцыя.


Глядзіце таксама: Спросили у гродненцев, нужно ли закрывать границы и вводить карантин (ВИДЕО)

Чытайце таксама: Россия разрешила белорусам прилетать в свои аэропорты и транзит через свою территорию

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life