Шосты матч серыі паміж «Нёманам» і «Шахцёрам», які праходзіў у Салігорску 22 сакавіка, завяршыўся перамогай гродзенскай каманды. Такім чынам «Нёман» зраўняў лік у серыі і згуляе вырашальны матч у Гродне.

Нядзельная гульня ў Салігорску гродзенцам далася складана. Як пасля матчу сказаў галоўны трэнер чырвона-чорных Сяргей Пушкоў: хлопцы выйшлі як на апошні бой. Вырваць перамогу «Нёману» атрымалася толькі ў авертайме. Гол Хільтунена на 19-й секундзе дадатковага часу прынёс важную перамогу ў Салігорску.

«Шахцёр» — «Нёман» — 1:2 (1:1, 0:0, 0:0, 0:1)

1:0 — 05:56 Крыкуненка (Багалейша, Фяклістаў).
1:1 — 10:31 А. Маляўка
1:2 — 60:19 Хільтунен (Е.Сцяпанаў, Варывончык).

Сёмы матч паўфінальнай серыі супернікі згуляюць у Гродне 24 сакавіка, там і вызначыцца другі фіналіст Кубка прэзідэнта. Першы фіналіст — «Юнацтва».

Летась гэтыя ж супернікі таксама змагаліся за выхад у фінал. І таксама згулялі сем матчаў. У фінал тады выйшла гродзенская каманда.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]