29-гадовы гродзенец скупіў ў аптэках медыцынскія тавары, каб потым прадаваць іх з вялікай нацэнкай праз інтэрнэт, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Яго затрымалі аператыўнікі падчас спробы продажу 200 масак, некалькіх скрынак пальчатак і дэзінфікуючых сродкаў. Затым у яго канфіскавалі 830 медыцынскіх масак, 1500 пальчатак і дэзінфектары. Легальны кошт тавару ацэньваецца ў 826 рублёў.

Гродзенец атрымае «адміністрацыйку» за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Яму пагражае штраф у памеры да ста базавых велічынь — 2700 рублёў.