Навіны

#АРТпроездной. Як дапамагчы культурным пляцоўкам перажыць пандэмію

Гродна далучылася да ініцыятывы #АРТпроездной. Яна заклікае дапамагчы культурным пляцоўкам перажыць пандэмію. Многія месцы сышлі на вакацыі і адмянілі мерапрыемствы, каб не дапускаць масавага збору людзей. Але потым яны могуць не «ўваскрэснуць», таму што падтрымліваць жыццё устаноў цяпер няма на што.

Хто далучыўся ў Гродне?

ПАРТАЛ

Гэта незалежная пляцоўка ў цэнтры Гродна з ўтульнай атмасферай, гарбатай, пячэнькамі і культурнымі праектамі. З 2015 года тут правялі больш за 2000 мерапрыемстваў.

Цяпер «ПОРТАЛ» сышоў на самаізаляцыю, каб не рызыкаваць здароўем кліентаў. Пасля пандэміі ён можа і не адкрыцца. 2000 беларуская рублёў - гэта мінімум, які дазволіць ім утрымацца. Падтрымаць можна коштам зэканомленага праязнога білета ці чаго-небудзь яшчэ.

Што яшчэ можна зрабіць, каб падтрымаць антыкафэ ПАРТАЛ?

1) падпісвайцеся Вконтакте і ў Instagram,
2) купляйце сертыфікаты на будучыя мерапрыемствы (цэны тут),
3) ПАРТАЛ пачынае распрадаваць свае рэчы з аўкцыёну,
4) дзяліцеся навіной пра тое, што дапамаглі акцыі #АРТпроездной у сваіх сацсетках. Гэта дапаможа прыцягнуць увагу да сітуацыі, якая склалася ў культурным жыцці Беларусі.

Свабодная студыя

Гэта творчая пляцоўка, якая чатыры гады развівае і падтрымлівае сучаснае мастацтва: праводзіць выставы, камерныя канцэрты, адукацыйныя семінары і лекцыі, спектаклі, танцавальныя конкурсы, кінапаказы і фотасесіі. Студыя існуе дзякуючы наведвальнікам, якія цяпер вымушаныя заставацца дома. Часткова студыя выходзіць у онлайн, але далёка не для ўсіх напрамкаў гэта магчыма.

Каб не пазбавіцца творчай майстэрні, патрэбна фінансавая падтрымка. Каманда гатовая працаваць без уласнага даходу, але абавязаная аплачваць арэнду і камунальныя выдаткі. Вашы сродкі дапамогуць утрымаць студыю ў перыяд каранціну і не дадуць ёй закрыцца.

У падзяку ўсім, хто іх падтрымае, студыя падорыць бясплатнае наведванне любога занятку ці квіток на падзею ў студыі, калі ўсе вернуцца ў звычайны рэжым працы.

Што яшчэ робіць #АРТпроездной?

Да ініцыятывы далучыліся шматлікія культурныя месцы, пляцоўкі, антыкафэ ў абласных і раённых гарадах. Яшчэ адна місія #АРТпроездного — пазнаёміць вас з вялікай колькасцю такіх месцаў у краіне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024