Навіны

У Польшчы аб’явілі план выхаду з каранціну. Гэта можа працягнуцца год, калі не даўжэй

З 20 красавіка ў Польшчы пачнецца паступовая лібералізацыя існуючага каранціннага рэжыму. Яго плануюць адмяняць у чатыры этапы. Але даты этапаў ад другога да чацвёртага пакуль не называюць нават прыблізна, піша gazeta.pl.

«Мы павінны навучыцца жыць з эпідэміяй па меншай меры бліжэйшы год, паўтара, калі не два», — сказаў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі падчас сумеснай з прэм’ер-міністрам Матэушам Маравецкім прэс-канферэнцыі ўвечары 16 красавіка.

Хадзіць у масках прыйдзецца доўга

На прэс-канферэнцыі члены ўрада прадставілі «новую нармальнасць» жыцця ў Польшчы. Яе часткай стане абавязак усіх прыкрываць у грамадскіх месцах рот і нос. Насіць маску альбо прыкрываць твар шалікам або хусткай трэба цяпер пастаянна ў грамадскім транспарце, на працы, у кафэ і рэстаранах, крамах і іншых месцах, дзе ёсць магчымасць каго-небудзь сустрэць.

Ёсць і выключэнні. Без маскі можа знаходзіцца дзіця да 4 гадоў, людзі, якім нельга закрываць твар з-за стану здароўя, вадзіцелі грамадскага транспарту, салдаты і святары ў час выканання службовых і рэлігійных абавязкаў.

Адмену абавязковага нашэння масак можна чакаць не раней,
чым з’явіцца вакцына ад каранавіруса, сказаў міністр Шумоўскі.

За парушэнне правілаў, усталяваных на час эпідэміі, у Польшчы караюць вялікімі штрафамі - ад 5 да 30 тыс. злотых (1,1−6,6 тыс. еўра).

Што зменіцца ўжо зараз?

У рамках нармалізацыі жыцця ў Польшчы з 20 красавіка зноў будуць адкрыты для прагулак лясы і паркі. Але гульнявыя пляцоўкі для дзяцей усё яшчэ застануцца зачыненымі. Можна будзе шпацыраваць па вуліцы, але з прыкрытым тварам і захаваннем дыстанцыі. Больш людзей адначасова пачнуць пускаць у крамы і касцёлы — па адным чалавеку на 15 кв.м. плошчы.

А вось мерапрыемствы і канцэрты дазволяць яшчэ не хутка. Матэуш Маравецкі сказаў, што лібералізацыя рэжыму эпідэміі, у залежнасці ад сітуацыі, можа адбывацца раз у адзін-два тыдні. Чарговыя рашэнні будуць залежаць ад дысцыплінаванасці грамадства.


Чытайце таксама: Як каранавірус распаўсюджваецца ў Беларусі і суседніх краінах


У наступных кроках мяркуецца пашырыць магчымасці працы рамеснікаў і гандлю, напрыклад адкрыць у выхадныя будаўнічыя крамы, пазней будуць зноў адкрыты гасцініцы, але з абмежаваннямі, а таксама бібліятэкі, музеі і галерэі, яшчэ пазней — цырульні, рэстараны, крамы ў гандлёвых цэнтрах. Толькі на трэцім этапе,
даты якога ніхто яшчэ не може назваць, дашкольнікі і малодшыя школьнікі змогуць веруться ў дзіцячыя садкі і школы, а спартсмены будуць зноў удзельнічаць у невялікіх (да 50 чалавек) падзеях, без гледачоў. Значна пазней адновіцца праца ўсяго, што звязана з блізкім кантактам з людзьмі, напрыклад салонаў пірсінгу, цырульняў,
салонаў масажу і г. д.

Дакладнага графіка вяртання Польшчы да нармальнага жыцця пакуль урад прадставіць не ў стане.


Паводле дадзеных на вечар 16 красавіка ў Польшчы было 7918 заражаных каранавірусам, 774 чалавекі ачунялі, 314 памерла. Усяго было праведзена 169 тыс. тэстаў.

10 мая ў Польшчы павінны прайсці прэзідэнцкія выбары. Яны пакуль не былі адменены. Была ідэя правесці выбары па пошце.


Читайте также: В Польше рассказали, сколько белорусских врачей работает в стране

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024