Студэнты ГрДу імя Янкі Купалы будуць вучыцца аддалена. Пакуль гэта працягнецца з 20 красавіка па 8 мая. Пра гэта Hrodna.life паведаміў адзін са студэнтаў.

Як паведамляюць ва ўніверсітэце, гэта робяць «з мэтай стварэння бяспечных умоў пры арганізацыі навучальнага працэсу». Студэнтам прапануюць падаць заявы са згодай і гатоўнасцю асвойваць праграму аддалена. Іншагароднія студэнты, якія цяпер знаходзяцца дома, будуць вырашаць пытанне з заявай праз дэканат.

Кошт навучання ад удалёнкі не змяняецца.

Тэлеграм-каналы паведамляюць, што іншагародніх студэнтаў просяць не вяртацца ў горад да 8 мая.

Фота: telegram.org/#/im?p=@studentyBY
Фота: telegram.org/studentyBY
Тым часам дзеці з 20 красавіка пойдуць у школу.

Дети пойдут в школу с 20 апреля, но не во всех районах. Что будет с ЦТ?