Сёння атрыманая першая пробная партыя тэстаў на вызначэнне антыцелаў да COVID-19, паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік падчас брыфінгу Міністэрства аховы здароўя, піша sb.by.

Уладзімір Каранік удакладніў, што тэсты не выяўляюць вірус, а вызначаюць рэакцыю арганізма на яго. Калі ў пацыента развіваецца захворванне, нават у лёгкай форме, праз пяць-сем дзён у крыві з’яўляюцца антыцелы да віруса.

Тэст дазволіць вызначыць два тыпу імунаглабулінаў: адны сведчаць аб актыўным інфекцыйным працэсе, другія — антыцелы памяці, якія сведчаць аб набытым імунітэце.

Са слоў міністра, першыя 5 тысяч тэстаў будуць выкарыстоўвацца ў прыёмных аддзяленнях стацыянараў і дазволяць падзяліць пацыентаў з бактэрыяльнай пнеўманіяй, з пнеўманіяй, абумоўленай іншай інфекцыяй, і з пнеўманіяй, абумоўленай каранавірусам. Першыя тэсты будуць зробленыя ўжо на наступным тыдні - пакуль людзям з сімптомамі.

На наступным тыдні прыбудуць яшчэ 100 тысяч тэстаў. Калі методыка працы з экспрэс-тэстамі будзе адпрацаваная, прайсці аналіз змогуць людзі без сімптомаў.

Дети пойдут в школу с 20 апреля, но не во всех районах. Что будет с ЦТ?

За три дня — плюс 26 человек. Сколько зараженных коронавирусом в Гродненской области

Плюс 575 за сутки. В Беларуси зарегистрировано 4779 человек с коронавирусом