Праваслаўныя вернікі 18 красавіка адзначаюць Вялікую суботу — апошні дзень перад Уваскрасеннем Гасподнім. У гэты дзень па традыцыі асвячаюць велікодную ежу.

У параўнанні з папярэднімі гадамі людзей да цэркваў горада прыйшло значна менш. Гэта звязана з заклікам святароў заставацца дома.

Асвячэнне велікоднай ежы сёлета праходзіла выключна на вуліцы. Вернікі трымалі сацыяльную дыстанцыю, шмат хто быў у масках. Асвячэнне каля храмаў праходзіла цэлы дзень кожныя 15−20 хвілін, людзей шмат не збіралася.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]