Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Беларусі адмянілі месячныя ліміты на пасылкі з-за мяжы - Hrodna.life - навіны Гродна

У Беларусі ўнеслі змены ў парадак перамяшчэння праз мяжу тавараў для асабістага карыстання. Адпаведны ўказ (№ 146 ад 24 красавіка) падпісаў кіраўнік дзяржавы. Ім адмяняюцца месячныя нормы перасылкі тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях і дастаўкі тавараў перавозчыкам фізасобам — 200 еўра і 31 кг у сукупнасці.

Аднак, як і раней, будуць дзейнічаць разавыя нормы: цана пасылкі не мусіць перавышаць 22 еўра, а вага — 10 кг, піша euroradio.fm са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

Дакумент адмяняе нормы бяспошліннага ўвозу тавараў у багажы — 300 еўра і 20 кг, калі фізасоба ўязджае ў нашу краіну наземным транспартам часцей за адзін раз за тры месяцы.

Указ пачне дзейнічаць з траўня 2020-га.

Менш заплацім на мяжы. З 2020 года не будзе прымяняцца паняцце «непадзельны тавар»