Начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Ігар Міхайлавіч Булаўка, паведамляе grodnonews.by.

На сайце аблвыканкама і ў інтэрнэце пра яго ёсць толькі адна згадка. Ігар Булаўка, начальнік аддзела абароны канстытуцыйнага ладу і барацьбы з тэрарызмам Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, выступаў летась на пасяджэнні абласнога каардынацыйнага савета суб’ектаў прафілактыкі і камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама.

Дзе папярэдні ідэолаг?

Аляксандр Вярсоцкі кіраваў ідэолагамі Гродзеншчыны з красавіка 2016 года да сакавіка 2020 года. Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога галоўнага ідэолага Гродзенскага аблвыканкама старшынёй Свіслацкага райвыканкама.

Главного идеолога Гродненской области отправили в Свислочь — контролировать посевную

Гороскоп гродненских чиновников на 2020 год в помощь городским активистам

Чым наогул займаюцца ідэолагі?

Яны тлумачаць ідэалогію дзяржавы, дзяржаўную палітыку, выхоўваюць патрыятызм і грамадзянскасць. Вывучаюць грамадска-палітычную сітуацыю ў вобласці. Забяспечваюць захаванне правоў на свабоду сумлення і свабоду веравызнання. І займаюцца іншымі задачамі паводле Палажэння аб галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.