Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Слонімскую сінагогу XVII стагоддзя выставілі на продаж за 50 тысяч еўра - Hrodna.life - навіны Гродна

Слонімскую сінагогу, пабудаваную ў 1642 годзе ў стылі барока, выставілі на продаж. Будынак з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Пачатковы кошт для сінагогі - 137 000 рублёў, за такую ​​суму можна купіць недабудаваны катэдж у гродзенскім мікрараёне Зарыца.

Зараз сінагога на балансе ў аддзела культуры Слонімскага райвыканкама. Паводле ўмощ продажу магчымая рэканструкцыя будынка пад аб’ект рэлігійнага (культавага) прызначэння, аб’ект культурна-асветніцкага і відовішчнага прызначэння. Магчыма растэрміноўка аплаты да 1 года. Тэрмін арэнды ўчастка пад будынкам — 50 гадоў.

Слонімскую сінагогу XVII стагоддзя выставілі на продаж за 50 тысяч еўра

Праектна-каштарысную дакументацыю для рэканструкцыі трэба распрацаваць цягам 2 гадоў. Пры аднаўленні будынка неабходна захаваць мастацкія, стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці, і паспець увесці яго ў эксплуатацыю не пазней, чым праз 5 гадоў з дня заключэння дамовы. У выпадку невыканання абавязацельстваў прадавец можа скасаваць дамову ў аднабаковым парадку без вяртання сродкаў пераможцу аўкцыёна.

Аукцыён пройдзе праз тыдзень, 15 чэрвеня, у Гродне па адрасе 17 верасня, 39. Пачатак у 12:00. Апошні дзень падачы заяў на ўдзел — 10 чэрвеня.

Адна з найбольш важных у Еўропе

Сінагога ў Слоніме — найстарэйшы будынак у горадзе і адна з самых старых сінагог у Беларусі. Да другой сусветнай вайны ў горадзе пражывала каля 17 тысяч габрэяў, але толькі 200 чалавек ацалелі. Пасля вайны сінагогу выкарыстоўвалі як склад. Апошнія два дзесяткі гадоў яна пустуе. За гэты час будынак стаў развальвацца і часта падвяргалася вандалізму, аднак частка ўнутранай аздобы ўсё яшчэ захавалася.

У пачатку 2018 году будынак патрапіла ў лік чатырох найбольш важных сінагог Еўропы, якія трэба аднавіць. У Англіі прадставілі праект па выратаванні сінагог Еўропы, створаны па ініцыятыве Фонду габрэйскага спадчыны, шукалі фінансаванне.

Слонімскую сінагогу XVII стагоддзя выставілі на продаж за 50 тысяч еўра

Кіраўнік асацыяцыі слонімскіх яўрэяў у Ізраілі Цві Шэфет летась сказаў, што слонімскія габрэі будуць збіраць у Ізраілі і ў іншых краінах свету сродкі на аднаўленне сінагогі, але павінна быць і пэўная дапамога з боку слонімскіх уладаў, піша «Радыё Рацыя».

Чытайце таксама:
У Гродне прадалі былы палац Чацвярцінскіх. Хто пакупнік і што там будзе?

Гродзенскі піўзавод абследуюць і прыбяруць прыбудовы