Навіны

«10 жніўня мы ўсе прачнемся іншымі». Гродзенскі музыка Мікіта Ігнаценка выказаўся пра выбары

Мікіта Ігнаценка 22 чэрвеня ў сваіх сацыяльных сетках падзяліўся меркаваннем пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Мікіта стаў першым поп-музыкам з Гродна, хто публічна загаварыў пра палітыку.

«У апошнія некалькі тыдняў я з натхненнем гляджу на тое, як шмат выдатных людзей свабодна і адкрыта кажуць пра тое, што насамрэч перажываюць і думаюць. Я, як і многія з вас, магчыма, упершыню настолькі шчыра веру, што ўсё магчыма», — піша Ігнаценка.

Больш падрабязна каментаваць сваю пазіцыю музыкант адмовіўся,
прапанаваў дачакацца публікацыі перадвыбарчых праграм.

Мікіта Ігнаценка скончыў факультэт эстрады ГІТІСа ў Маскве. Жыў у Санкт-Пецярбургу, адыграў сезон у спектаклі польскага рэжысёра Януша Юзэфовіча «Рамэа і Джульета». Разам з групай Triangle Sun выступаў у перадачы «Вячэрні Ургант». У Беларусі ўдзельнічаў у праекце «Stay» з англамоўным рэпертуарам, заснаваў беларускамоўны праект MIKITA. Зараз займаецца праектам Soul Parker.

Чаму артысты пачынаюць выказвацца?

З 18 па 21 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі выстройваліся «ланцугі салідарнасці». Беларусы выходзілі на вуліцу і выказваліся супраць затрымання патэнцыйнага кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі і іншых. Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя затрыманні; у аўтазакі саджалі ў тым ліку выпадковых мінакоў, якія апынуліся не ў тым месцы і не ў той час. Лідары меркаванняў, многія з якіх да гэтага былі апалітычным, вырашылі выказацца пра гэтыя падзеі. Ужо выказаліся спявачкі Рыта Дакота, Каця Іванчыкава, шоўмэн Андрэй Бонд, блогер і аўтар YouTube-канала «Хачу дадому» Леанід Пашкоўскі, вакаліст папулярнага рэп-гурта ЛСП Алег Саўчанка, рэпер Бакей, лідар гурта J: Mors Уладзімір Пугач і іншыя. Таксама выказвацца пра сітуацыю ў краіне сталі вядомыя спартоўцы і бізнесоўцы.

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024