У вайсковай частцы 5522 (там базуецца патрульна-паставая служба міліцыі і рота АМАП) у Гродне раніцай 8 ліпеня пачаліся вучэнні. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі вуліцу Чырвонаармейскую, праязджаць аўтамабілям забаронена.

Telegram-канал «Типичная Беларусь» паведамляе, што на стадыёне вайсковай часткі супрацоўнікі міліцыі трэніруюцца ў поўным абмундзіраванні і са шчытамі. На такіх вучэннях іх, верагодна, рыхтуюць адпрацоўваць дзеянні на выпадак масавых акцый пратэсту.

Здымаць вучэнні на тэрыторыі вайсковай часткі забаронена — гэта рэжымны аб’ект. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама вучэнні ніяк не каментуюць. Там распавялі толькі, што рух па Чырвонаармейскай хутка адкрыюць.