Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя Святога Губерта адкрыў Цэнтр паліятыўнай дапамогі ў сярэдзіне ліпеня ў мікрараёне Паўднёвы. Настаяцель прыходу Серафіма Жыровіцкага ў Гродне айцец Іаан Велясейчык пабачыў у навінах, што хоспіс шукае месца для лячэння цяжкахворых дзяцей, і прапанаваў памяшканне пры царкве. Да таго там меркавалася адкрыць цэнтр для паломнікаў.
Новы Цэнтр паліатыўнай дапамогі для цяжкахворых дзяцей ужо працуе ў тэставым рэжыме на вуліцы імя Ігната Дамейкі. Царква прадаставіла памяшканне цалкам бясплатна. Цяпер гэта — першы падобны цэнтр дапамогі пры праваслаўным храме ў Гродзенскай вобласці, а магчыма, і ва ўсёй Беларусі, піша «Народная воля».
Месца для аказання неабходнай дапамогі дзецям, размяшчэння абсталявання не хапала, а гарадскія ўлады пакуль не змаглі прапанаваць патрэбнага памяшкання. Хоспіс месціцца ў будынку паліклінікі.
Спецыялісты хоспіса пабачылі, што хоць памяшканне пры царкве не зусім ідэальнае, але цалкам прыдатнае, каб размясціць тут неабходнае абсталяванне і працаваць. Больш таго, у раёне, дзе знаходзіцца царква, жыве вельмі шмат пацыентаў хоспіса — зараз іх каля сямідзесяці.
«Так што мы цяпер знаходзімся ў двух памяшканнях, — распавядае дырэктарка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. — Але вельмі спадзяёмся на тое, што гарвыканкам выканае сваё абяцанне і прадставіць нам месца, дзе мы зможам размясціцца ў адным будынку».
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…