Новости

Дзяцей засыпала пяском у самаробным кар’еры ў Ашмянскім раёне. Хлопчыкі загінулі

Увечары 21 ліпеня двух хлопчыкаў 11 і 12 гадоў засыпала пяском паблізу адной з вёсак Ашмянскага раёна. Дзеці гулялі ў катлаване, які ўтварыўся пасля забору пяску мясцовымі жыхарамі.

Калі дзеці былі ў яміне, абрынуўся грунт, у выніку іх засыпала. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, дасталі дзяцей, аднак выратаваць хлопчыкаў не ўдалося, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Следчыя агледзелі месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.

Следчы камітэт нагадвае пра неабходнасць забеспячэння бяспекі дзяцей у час летніх канікул і просіць не пакідаць іх без нагляду.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024