Навіны

Гродзенскі Біг-Міні-фестываль вулічных мастацтваў пройдзе анлайн. Трансляцыя — на YouTube

31 ліпеня, а 20.00 пачнецца трансляцыя на YouTube 9-га «Біг-Міні-фестывалю вулічнага мастацтва». Праз пандэмію штогадовы гродзенскі фестываль пройдзе ў анлайн-фармаце.

А 20.00 на YouTube канале мерапрыемства пачнецца вяшчанне з цэнтра Гродна.

У праграме стрыму — выступы гродзенскіх акцёраў, музыкаў, артыстаў фаер-шоў, а таксама видэаўключэнні замежных гасцей з Ірландыі, Эстоніі, Украіны і Расіі і іншых краін.

Прадстаўнікі вулічнага мастацтва пакажуць найлепшыя выступы і раскажуць гледачам пра сваю творчасць.

Глядзець трансляцыю — тут

— У гэтым годзе мы як ніколі паспрабуем ажывіць успаміны гродзенцаў пра гэтую яркую і вялікую падзею, — кажа галоўная рэжысёрка фестывалю Анастасія Роўба. — Такі фармат працы для нас зусім новы, аднак мы вырашылі рызыкнуць і адкрыць «Біг-Міні-фестываль» з іншага боку. У нас нарэшце з’явілася магчымасць пагаварыць з удзельнікамі, пачуць пытанні ад гледачоў і ўбачыць творчасць выканаўцаў з далёкіх краін. Вельмі спадзяемся, што гродзенцы змогуць далучыцца да нас у гэты пятнічны вечар і атрымаць задавальненне ад прагляду.

Тое, што фестываль будзе праходзіць у нязвыклым фармаце, арганізатары вырашылі яшчэ ў красавіку. Адмяняць яго не хацелі як мінімум для таго, каб не адсоўваць набліжэнне 10-га юбілейнага фестывалю.

За гады існавання фестываль з аматарскай студэнцкай тусоўкі, зробленай зусім без досведу і профільнай адукацыі, перарос у міжнароднае свята з сотнямі ўдзельнікаў і тысячамі гасцей і гледачоў.

Чытайце таксама: Ад тусоўкі для сваіх да міжнароднага свята: як з’явіўся і сышоў у анлайн фестываль вулічнага мастацтва ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024