Навіны

Назіральніка вынеслі з участка на насілках: яму стала дрэнна пасля гутаркі са старшынёй камісіі

Незалежнай назіральніцы Галіне Крыстыновіч стала дрэнна пасля эмацыйнай размовы са старшынёй участка і дзяжурным міліцыянтам. 56-гадовую жанчыну вынеслі на насілках медыкі і супрацоўнікі міліцыі. Гэта адбылося 8 жніўня на выбарчым участку № 56 у сярэдняй школе № 36 у Гродне.

Галіну павезлі на машыне хуткай дапамогі. Пра падзеі на ўчастку распавёў Hrodna.life сведка Віктар Шчыглінскі.

«Мы стаялі пад дзвярыма, кожны на сваім участку. Унутр нікога не пусцілі. Да жанчыны-назіральніцы падышоў міліцыянт і старшыня ўчастка. Яна пачала іх здымаць. Старшыня сказаў, што нельга, тады міліцыянт пачаў патрабаваць, каб Галіна выйшла са школы. Яна не згаджалася — пачала тэлефанаваць у ЦВК, пакуль тэлефанавала —
прыехалі хлопцы з РАУС і вывялі яе. Я выйшаў на ганак — жанчына ўжо сядзела на парапеце і сказала, што ёй стала дрэнна — баліць сэрца».

Віктар выклікаў Галіне хуткую. Жанчыну даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, яе здароўю нічога не пагражае.

«У мяне ўжо ўсё добра, зрабілі ўкол і кардыяграму. Шпіталізаваць не будуць, — распавядае Галіна Крыстыновіч. — Я была на ўчастку не проста як назіральнік, але і як выбаршчык. Гэта мой участак. Я задала пытанне старшыні, а мне пачалі расказваць пра мае правы. Выклікалі дзяжурнага супрацоўніка і мяне папрасілі сысці з участку.
Прагаласаваць так і не далі. З-за ўсяго гэтага мне стала дрэнна».

Галіна зараз вяртаецца дадому. Пасля абеду яна плануе вярнуцца на ўчастак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024