Навіны

Міністры замежных спраў Францыі, Германіі і Польшчы ўладам Беларусі: «Заклікаем устрымацца ад гвалту»

Міністры замежных спраў краін «Веймарскага трохкутніка» (Францыя, Германія, Польшча) перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі апублікавалі сумесную заяву. У ёй яны выражаюць сваю заклапочанасць немагчымасцю назірання ад міжнародных арганізацый і заклікаюць устрымацца ад гвалту.

«Мы, міністры замежных спраў Францыі, Германіі і Польшчы, з занепакоенасцю назіраем за развіццём падзей у Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў мы рашуча выступаем за права беларусаў карыстацца асноўнымі свабодамі, у т.л. выбарчымі правамі, мы таксама падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь».

Чытайце таксама: Платформу «Голас» могуць заблакаваць па просьбе Генпракуратуры. Стваральнікі сэрвісу: «У нас ёсць план»

«Нас непакоіць, што БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і ПАСЕ не мелі магчымасці назіраць за выбарчым працэсам. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі правесці прэзідэнцкія выбары свабодна і сумленна, у т.л. даць магчымасць мясцовым назіральнікам незалежна назіраць за выбарамі. Мы адзначылі трывожныя паведамленні аб парушэннях выбарчага працэсу падчас датэрміновага галасавання, якое ўжо адбываецца.

Беларусь — важны сусед Еўрапейскага саюза і актыўны член Усходняга партнёрства. Наш дыялог на працягу апошніх дзесяці год быў складаны, але перспектыўны. Яго вынікам стала таксама практычнае супрацоўніцтва. Мы верым у магчымасць фарміравання больш трывалых сувязей паміж Беларуссю, яе грамадзянамі і Еўрапейскім саюзам, якія будуць абапірацца на агульныя дэмакратычныя каштоўнасці, у т.л. на выкананне грамадзянскіх свабод і прынцып вяршэнства закона.

Дзякуючы агульным намаганням нам ужо шмат удалося дасягнуць. Мы выказваем занепакоенасць тым, што нашы агульныя дасягненні могуць быць перакрэслены.

Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах, устрымацца ад прымянення насілля альбо дзеянняў, якія парушаюць правы чалавека, у т.л. грамадзянскія і палітычныя свабоды, мы таксама заклікаем паважаць волю беларускага народа. Няма іншага шляху да ўмацавання незалежнасці Беларусі - толькі дзякуючы шчыраму і адкрытаму грамадскаму дыялогу".

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024