Прафесар Гродзенскага ўніверсітэта лічыць, што Аляксандр Лукашэнка не ў сілах прымусіць маўчаць цэлы народ, і абвінавачвае ва ўсталяванні рэжыму адзінаўладдзя. Блогер запісаў зварот да выбаршчыкаў на могілках. Спартсмен заклікаў АМАП не ўжываць сілу. Гродзенцы звярнуліся да міліцыі, Аляксандра Лукашэнкі і выбаршчыкаў.
Аляксандр Мурашоў — прафесар кафедры журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, доктар педагагічных навук, кандыдат філалагічных навук.
Аляксандр выклаў у Facebook і «Жывы журнал» адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. У ім ён пісаў, што «ведае, на што ідзе», паколькі прэзідэнт не прывык да абвінавачванняў і крытыкі. Калегі Аляксандра не ведалі пра гэты ліст. «Але, калі пацерпіць хоць хтосьці з маіх калег <…>, — вы настроіце супраць сябе нават тых нешматлікіх,
хто да самага апошняга моманту спрабаваў вам верыць».
Пазней выкладчык выдаліў пасты. Ліст ёсць у рэдакцыі Hrodna.life.
«Грамадзянін Лукашэнка! Некалі самы гарачы і верны ваш прыхільнік, і па-ранейшаму — чалавек, закаханы ў Беларусь, я вас абвінавачваю:
«Вы ўжо прайгралі прэзідэнцкія выбары. Прыбраўшы апазіцыю. Адмовіўшыся ад удзелу ў перадвыбарчых дэбатах. Не запрасіўшы замежных назіральнікаў. Пачаўшы ўпадабанае „датэрміновае галасаванне“ (беларусы ведаюць, для чаго). Але ўсім гэтым вы адкрываеце беламу свету вочы на тое, што адбываецца ў краіне. На сваё стаўленне да грамадзян. За тыя знявагі і здзекі, на якія вы выраклі беларусаў, зрабіўшы квітнеючы калісьці край юдоллю галечы і безвыходнасці, — Бог вам суддзя. Што ж тычыцца грамадзян, — яны ўжо кажуць сваё слова, і не ў вашых сілах прымусіць далей маўчаць цэлы народ. Наступіла гадзіна праўды», — лічыць выкладчык.
Аляксандр Кодзіс — чэмпіён і рэкардсмен свету і Еўропы па паўэрліфцінгу, вядомы сваімі сілавымі рэкордамі. У сваім Instagram ён звярнуўся да АМАПу і міліцыі.
«Хлопцы ў шлемах і масках! Я сваю сілушку хачу паказваць толькі на памосце! Як і ўсе грамадзяне краіны, хачу міру! Спадзяюся, як і вы! Але калі давядзецца абараняць слабых, то і вам прыйдзецца выпрабаваць маю волатаўскую сілу!). Гродзенскі волат, А. Кодзіс», — падпісаў ён зварот.
Блогер Vadimati (Вадзім Ермашук) запісаў зварот да гродзенцаў на могілках і заклікаў не хадзіць на датэрміновае галасаванне.
«Сёння мы прачнуліся, а заўтра не !!! Для чаго ўся гэтая барацьба за ўладу, чаму нехта трымаецца за яе 26 гадоў і не хоча адпускаць !!!
Свет змяняецца і наша краіна павінна мяняцца ў лепшы бок !!!», — напісаў Vadimati ў Instagram.
Мікіта Ігнаценка займаецца музычным праектам MIKITA. Ён заклікаў Вконтакте галасаваць і верыць.
«Я не ведаю, хто такая Святлана Ціханоўская, але хачу ёй верыць. Яе муж, якому я жадаю хутчэйшага вызвалення, таксама не быў маім кандыдатам. Але 9 жніўня кожны з нас абавязаны ісці і зрабіць свой выбар, якога па факце нікому не пакінулі. Я дакладна ведаю, што мая краіна не мае патрэбы ў чарговым супер-героі, чарговым ратавальнікаў або человеку-леку ад усіх бед. У гэтым сэнсе ніводныя выбары прэзідэнта пры цяперашняй канстытуцыі не прывядуць да дэмакратыі і роўнасці. Але вось, што сапраўды варта зрабіць у гэту нядзелю:
Чытайце таксама: «10 жніўня мы ўсе прачнемся іншымі». Гродзенскі музыка Мікіта Ігнаценка выказаўся пра выбары
Глеб Койпіш — дырэктар студыі «Іквадарт», якая ўваходзіць у Топ-10 найлепшых вэб-студый Беларусі. Ён нагадаў, як беларусы кансалідаваліся ў барацьбе з COVID-19, як збіралі грошы на штрафы палітвязням і што яму таксама ёсць што губляць, але ён выкажацца 9 жніўня.
— Беларусь ужо не тая і беларусы ўжо не тыя, аб якіх стэрэатыпна казалі, што «яны стрываюць усё, што заўгодна». Не стрываюць! Лёд зрушыўся, спадарства! — сказал он.
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…