Навіны

«Адміністрацыя праяўляла клопат». ПВТ папярэдзіла кампаніі-рэзыдэнты з нагоды магчымых пратэстаў

Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій (ПВТ) абзваніла кампаніі-рэзыдэнты з нагоды магчымых пратэстаў у Беларусі. Прадстаўнікі кампаній на ўмовах ананімнасьці расказалі, што гаворка ішла пра магчымае выключэньне зь ліку рэзыдэнтаў у выпадку ўдзелу іх супрацоўнікаў у несанкцыянаваных акцыях, піша «Радыё С**бода».

Як стала вядома С**бодзе ад прадстаўнікоў адразу некалькіх кампаній-рэзыдэнтаў Парку высокіх тэхналёгій, на мінулым тыдні кіраўнікі кампаній мелі размовы з прадстаўнікамі адміністрацыі Парку. Размовы тычыліся магчымага ўдзелу супрацоўнікаў кампаній-рэзыдэнтаў у несанкцыянаваных акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

«Могуць быць нейкія праблемы»

«Усё было даволі проста, — на ўмовах ананімнасьці расказаў С**бодзе адзін з супрацоўнікаў кампаніі-рэзыдэнта ПВТ. — На пачатку тыдня нашаму дырэктару патэлефанавалі з ПВТ і абвясьцілі, што ў выпадку, калі нехта з супрацоўнікаў будзе затрыманы на акцыях пратэсту, у кампаніі могуць быць нейкія праблемы. Ажно да выключэньня з ПВТ. Наколькі мне вядома, пра іншыя магчымыя санкцыі канкрэтна не казалі».

Па словах суразмоўцы, пра падобныя тэлефанаваньні ён ведае і ад супрацоўнікаў іншых кампаній-рэзыдэнтаў ПВТ.

«Магу сказаць, што нашая кампанія нікому нічога не забараніла, — дадае ён. — Наадварот, нам паабяцалі дапамогу, калі кагосьці „завінцяць“ ці што яшчэ адбудзецца. Асабіста я ведаю зь першых вуснаў як мінімум яшчэ пра адну ПВТшную кампанію, куды таксама тэлефанавалі».

Чытайце таксама: Платформу «Голас» могуць заблакаваць па просьбе Генпракуратуры. Стваральнікі сэрвісу: «У нас ёсць план»

Па словах прадстаўнікоў кампаній-рэзыдэнтаў ПВТ, выключэньне з Парку можа насамрэч моцна адбіцца на іх. Асабліва на тых, якія толькі пачынаюць сваю дзейнасьць і яшчэ не набралі вагі. Гаворка ў першую чаргу пра падатковыя льготы, якія дае ўдзел у ПВТ.

«Размовы мелі рэкамэндацыйны характар»

С**бода зьвярнулася па камэнтар у адміністрацыю Парка высокіх тэхналёгій. Як сказалі ў прэс-службе, размова прадстаўнікоў адміністрацыі з кіраўнікамі зарэгістраваных у ПВТ кампаній наконт магчымых падзей 9 жніўня насамрэч была. Аднак у ёй не вялося пра пагрозы выключэньня кампаній зь ліку рэзыдэнтаў Парку ў выпадку, калі іх супрацоўнікі будуць удзельнічаць у акцыях пратэсту.

«Адміністрацыя праяўляла клопат, празвоньвала кампаніі, — расказалі ў прэс-службе. — На прадмет недапушчэньня парушэньня закону Рэспублікі Беларусь у межах мерапрыемстваў 9−10 чысла. Але гэта былі не пагрозы, а размовы з кіраўнікамі кампаній. Каб яны, магчыма, праявілі клопат пра сваіх супрацоўнікаў. Размовы мелі рэкамэндацыйны характар, каб кіраўнікі паклапаціліся пра свае калектывы. Але ні ў якім разе гэта не былі пагрозы выключэньнем. Магчыма, тут мае месца чалавечы фактар. Нехта нешта ня так зразумеў».

Па словах прадстаўніцы прэс-службы адміністрацыі ПВТ, для вырашэньня ўсіх непаразуменьняў кіраўнікі кампаній-рэзыдэнтаў могуць зьвярнуцца ў адміністрацыю.

«Мы лічым важным інфармаваць і папярэдзіць аб адказнасьці, — дадалі ў прэс-службе ПВТ. — Мэта званкоў заключалася выключна ў папярэджваньні маладых супрацоўнікаў кампаній Парка ад удзелу ў незаконных мерапрыемствах і ў цэлым ад парушэньня закону Рэспублікі Беларусь».

Парк высокіх тэхналёгій быў заснаваны экс-прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валерам Цапкалам. У 2017 годзе Цапкала быў адпраўлены ў адстаўку, яго месца на пасадзе дырэктара ПВТ заняў былы старшыня Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі і памочнік Лукашэнкі Ўсевалад Янчэўскі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024