Збоі ў працы мэсэнджараў Viber і Telegram зафіксаваныя 9 жніўня на тэрыторыі Беларусі.
Гэта пацвярджае сэрвіс Downdetector. Пры гэтым праблемы ёсць і ў карыстальнікаў з іншых краін Еўропы.
![У дзень выбараў у Беларусі праблемы з інтэрнэтам, збоі ў Viber і Telegram. Афіцыйна: "Гэта атака на дзяржрэсурсы"](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2020/08/telegram-down-1024x621.jpg)
![У дзень выбараў у Беларусі праблемы з інтэрнэтам, збоі ў Viber і Telegram. Афіцыйна: "Гэта атака на дзяржрэсурсы"](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2020/08/viber-down-1024x615.jpg)
Таксама былі заўважаныя праблемы з загрузкай і перасыланнем файлаў, доступам да сэрвісаў Google, запаволеная загрузка многіх сайтаў і праблемы з працай VPN-сэрвісаў, піша T*T.BY. У рэдакцыі Hrodna.life заўважылі праблемы, незалежна ад аператара сувязі: праблемы былі ў абанентаў МТС і А1, а таксама пры фіксаваным падключэнні праз ByFly.
Нацыянальны цэнтр рэагавання на камп’ютарныя інцыдэнты паведаміў, што яшчэ ўвечары 8 жніўня ягоныя спецыялісты зафіксавалі «вялікую хвалю DDoS-нападаў на інфраструктуру сеткі BY-NET». Паводле афіцыйнай інфармацыі, атакі працягнуліся і 9 жніўня.
«Устаноўлена, што нападам падвяргалася абсталяванне, на якім змешчаны, у тым ліку, сайты Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (kgb.gov.by) і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (mvd.gov.by)», — піша cert.by.
Грамадская група NetBlocks, якая займаецца абаронай лічбавых правоў і кібер-бяспекай, паведаміла, што падлучэнні ў буйных сеткавых аператараў у Беларусі ўпалі на 50%. Першыя праблемы пачаліся каля поўначы, а больш прыкметнымі сталі раніцай 9 жніўня.
Што можна зрабіць, каб заставацца на сувязі?
42.T*T.BY прыводзіць парады спецыялістаў для такіх выпадкаў: