Навіны

Мінабароны Беларусі аб’явіла аб пачатку маштабных вучэнняў на гродзенскім напрамку

Міністр абароны генерал-маёр Віктар Хрэнін паставіў задачу правесці комплекснае тактычнае вучэнне, падчас якога войскі адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і вядзення абароны на Гродзенскім тактычным кірунку. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Міністэрства абароны.

— Мы бачым, што сёння ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, якая не можа нас не турбаваць. Прагназуем развіццё розных варыянтаў. Зыходзячы з гэтага мною прынята рашэнне на правядзенне комплекснага тактычнага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання на Гродзенскім тактычным кірунку, — цытуе T*T.BY каментар Віктара Хрэніна «ВоенТВ Беларуси». — Дадзенае рашэнне сёння ноччу даложана кіраўніку дзяржавы. Ім зацверджана.

Чытайце таксама: Лукашэнка заявіў, што ў Гродне «вывешваюць польскія сцягі»

Дадзенае вучэнне будзе праходзіць па тэме «вядзенне абароны і спецыяльных дзеянняў» на Гродзенскім тактычным кірунку.

У вучэнні прымуць удзел воінскія часткі механізаваных злучэнняў, сіл спецыяльных аперацый, ваенна-паветраных сіл, войскаў супрацьпаветранай абароны, разведкі, радыёэлектроннай барацьбы, ракетных войскаў і артылерыі.

Гэта вучэнне знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы. У ходзе вучэння таксама прадугледжваецца адмабілізаванне некаторых воінскіх частак

Магу з упэўненасцю сказаць, што ўзброеныя сілы баегатовы. Маральны дух высокі, і мы гатовыя да выканання задач.

Галоўнай задачай для нас з’яўляецца захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны. І мы гэтую задачу выканаем. Мы ўсе беларусы, гэта наша зямля, і мы яе нікому не аддамо.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024