Анархістаў, якіх затрымалі ля бара ў Гродне 22 жніўня, судзілі 24 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёна. Чацвёра з іх атрымалі сем сутак адміністрацыйнага арышту, музыка Ігар Банцар — дзесяць сутак. Пра гэта Hrodna.life паведамілі сябры затрыманых.

Маладых людзей судзілі па арт 23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Некалькі дзён запар яны ўдзельнічалі ў мірных акцыях на плошчы Леніна.

У прэс-службе Кастрычніцкага раёна Hrodna.life паведамілі, што дадзеныя аб ходзе справы могуць паведамляць толькі яго фігурантам.

Неизвестные в штатском задержали людей возле бара в Гродно