У адрас дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета паступаюць шматлікія звароты ад выбаршчыкаў, якія непакояцца за захаванне суверэнітэту і просяць навесці парадак на вуліцах. Пра гэта ў сваім звароце да гродзенцаў паведаміў Ігар Жук, старшыня Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў.

Гродзенцы просяць абараніць іх ад пагроз, якія паступаюць праз сацсеткі на адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў, органаў улады і простых людзей, сказаў Ігар Жук.

 — Нас спрабуюць заразіць вірусам нянавісці адзін да аднаго. Мы ведаем, хто за гэтым стаіць! Мы бачым, наколькі далікатным можа апынуцца мір і стабільнасць у нашым грамадстве. Мы заклікаем вас не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных пратэстных акцыях. Вы павінны ведаць, што ёсць экстрэмісцкія элементы, якія зацікаўлены ў ператварэнні мірных акцый ва ўзброеныя канфлікты з праваахоўнымі органамі. Памятайце, што спрэчкі і праблемы ніколі на плошчах не вырашаліся, — заявіў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.