Гродзенцы ініцыююць адкліканне сваіх дэпутатаў з Палаты прадстаўнікоў. Але гэта не так проста

31 жніўня гродзенцы Яўген Дудкін і Зміцер Салаш паспрабавалі падаць у Гродзенскі гарадскі савет дэпутатаў дакументы для правядзення сходу з нагоды адклікання дэпутата Ліліі Кір'як. Яна прадстаўляе інтарэсы 51 выбарчай акругі Гродна ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Зарэгістраваць дакументы не ўдалося.

У падачы дакументаў гродзенцам адмовілі на падставе таго што, як аказалася, старшыня гарадскога савета дэпутатаў Барыс Фёдараў знаходзіцца ў адпачынку, а яго сакратар адсутнічае на працы. «Па якіх прычынах, нам невядома», — расказаў Яўген Дудкін.

У гарадскім выканаўчым камітэце гродзенцам дазволілі запісацца на прыём толькі на 10 верасня.

«Мы будзем выкарыстоўваць іншыя варыянты», — адзначыў Яўген Дудкін.

— На жаль, мы бачым, што ўлада не ідзе да нас насустрач. Зваротак, які немагчыма было падаць, мы адправілі па электроннай пошце, адправім заказным лістом, — патлумачыў Зміцер Салаш, ініцыятар падачы дакументаў у горсавет. — Каб маглі правесці сход з нагоды адклікання Кір'як Ліліі Вацлаваўны. Гэта першы крок, мы будзем змагацца законнымі метадамі.

Пад зваротам сабралі 273 подпісы выбрацаў з 51 выбарчай акругі. Па словах Зміцера Салаша, подпісаў больш, яшчэ ёсць асобныя сабраныя подпісы, не далучаныя сёння. Для дадзенага варыянту зваротку патрэбна 150 подпісаў. «Мы прыкладзем усе подпісы, адправім заказным лістом і будзем чакаць адказу ўладаў. Мы хочам дыялогу», — сказаў ён.

У Гродне існуе некалькі падобных ініцыятыў. Іх кіраўнікі сустракаліся, каб скаардынаваць дзейнасць, растлумачыў Яўген Дудкін.

«Кожны грамадзянін мае абавязак бараніць краіну ад таго, што сёння адбываецца ў дзяржаве: катаванні, гвалт, фальсіфікацыі. Фактычна, сёння бачым захоп улады, і не бачым дыялогу. Калі гарадзенцы дамагліся магчымасці мірна, з песнямі, з шарыкамі мітынгаваць на плошчы, а потым ім забараняюць, і праводзяць ужо мітынг для іншага апанента — гэта хлусня і непавага для гарадзенцаў», — лічыць Яўген.

Па словах актывістаў, людзі падпісваліся ахвотна, без страху.

Лілія Кір'як — дэпутатка сёмага склікання Палаты прадстаўнікоў. З’яўлялася дэпутаткай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

Ініцыятывы па адкліканні выбарцамі дэпутатаў з прычыны іх бяздзейнасці з’явіліся ў розных гарадах Беларусі. Пра тое, што ў грамадзян ёсць такое права, напярэдадні нагадалі адзін з членаў прэзідыума Каардынацыйнага савета і ініцыятыва «Сумленныя людзі».

Да гэтага Беларускі Хельсінкскі Камітэт запатрабаваў ад дэпутатаў Нацыянальнага сходу Беларусі стварыць парламенцкую камісію па расследаванні катаванняў. Праваабаронцы заклікалі беларусаў пісьмова (праз пошту, афіцыйны e-mail) звярнуцца да сваіх дэпутатаў з патрабаваннем ініцыяваць стварэнне такой камісіі.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024