Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"Я зразумеў, што скандаванні "новы мэр" мне адгукнуцца". Віктар Шумель аб ад'ездзе з Беларусі і лідарстве - Hrodna.life - навіны Гродна

Віктар Шумель, ужо былы дырэктар ЦСК «Нёман», пакінуў Беларусь. Журналістка Hrodna.life звязалася з ім і спытала, чаму ён так нечакана знік, і што з таго, што публікуюць праўладныя Telegram-каналы — праўда. Адказы на нашыя пытанні ён размясціў таксама і на сваёй старонцы ў сетцы Вконтакте.

Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў Шумель публічна абмеркаваў падтрымку Лукашэнкі афіцыйным прафсаюзам і выйшаў з арганізацыі, а пасля не раз выступаў на мітынгах у Гродна, дзе яго назвалі «новым мэрам», і ўвайшоў у Каардынацыйны савет па транзіце ўлады ў Мінску. Пасля ён перастаў з’яўляцца на публіцы.

Пра сваё лідарства

— Не мне судзіць, але, напэўна, тыя адкрытыя заявы да выбараў і паслужылі прычынай [прызнання лідарам — заўв. Hrodna.life], у нейкай ступені. Людзям патрэбныя былі надзея і імпульс, бо ісці заўсёды лягчэй, чым зрушыцца з месца. Сам я не імкнуўся і не імкнуся да публічнасці.

Мэтай і ліста Ордзе, і выступлення ў Ціханоўскай было жаданне ўласным прыкладам прымусіць адкрыта заяўляць пра сваё меркаванне і адстойваць яго тых, хто яшчэ баяліся гэта зрабіць. Бо нехта думаў, што ён у меншасці, нехта баяўся нешта страціць.

На кожным з мітынгаў я спрабаваў данесці важную, на мой погляд, рэч. У нашых беларускіх рэаліях пратэсту не патрэбныя лідары — гэта маё перакананне. Узгадайце гісторыю цяперашняга рэжыму і асабліва апошнія месяцы: як толькі з’яўляўся лідар, яго ліквідавалі. Сіла гэтага пратэсту, акрамя іншага, у адсутнасці цэнтра, які можна ліквідаваць, патушыўшы тым самым ўвесь пратэст. Сіла народа ў яго адзінстве.

"Я зразумеў, што скандаванні "новы мэр" мне адгукнуцца". Віктар Шумель аб ад'ездзе з Беларусі і лідарстве
Віктар Шумель на пікеце Святланы Ціханоўскай у Гродне 1 жніўня

Аб рызыках і ад’ездзе

— На першым жа мітынгу я зразумеў, што скандаванні «новы мэр» мне адгукнуцца, але адступаць ужо не мела сэнсу. Ішоў ва-банк да агульнай мэты, пакуль гэта было магчыма. Улада дзейнічае стандартна — прыбірае актыўных у надзеі, што астатнія разыйдуцца, але не адгадалі, не ў гэты раз — імпульс пратэст атрымаў, пры чым у асноўным дзякуючы дзеянням саміх уладаў, цяпер народ будзе ісці наперад і да канца.

Я з розных крыніц атрымліваў інфармацыю аб сваім «букеце артыкулаў». Там і рэальна заслужаная 23.34 [артыкул КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» — заўв. Hrodna.life], і нейкія фантастычныя, мэта якіх — доўгае расследаванне для такога ж доўгага ўтрымання пад вартай. Прыкладаў за апошнія месяцы хапае. У цэлым, праваахоўная сістэма цяпер з’яўляецца проста карным органам з правам ўсёдазволенасці і беспакаранасці.

Чытайце таксама: Председатель стачкома «Азота» Юрий Рововой уехал в Польшу

Выдатна разумеючы, што дамагацца праўды ад такога правасуддзя ўсё адно, што кідаць перлы перад свіннямі, я вырашыў, што мой удзел у вуліцы лепш прыпыніць. Зараз я за мяжой. Чымсьці працягваю дапамагаць аддалена, хоць гэта ўжо не тое, вядома. Усё ж я думаю, што сваю ролю я таксама адыграў і наблізіў усімі чаканы сыход дыктатара. Цяпер гэта толькі пытанне часу…

Аб чутках і працы праўладных Telegram-каналаў

— Зараз мэта ўладаў - дыскрэдытаваць і ачарніць усіх з іншым меркаваннем, раскалоць грамадства па любой з прыкмет, данесці сваю прапаганду да большай колькасці людзей, таму лепш за ўсё іх ігнараваць і не паддавацца на правакацыі. Апраўдвацца і спрачацца з ананімнымі праўладнымі каналамі, навошта? Гэта іх праца, іх не пераканаць. Тым больш, спрачацца з ашуканцам складана, бо ты абмежаваны рамкамі праўды, а ён не абмежаваны нічым. Я заўсёды імкнуўся паступаць так, каб не было потым сорамна. Зараз маё сумленне спакойнае, а час усё расставіць на свае месцы.

Пра сітуацыю ў краіне

— Я ўжо стаміўся здзіўляцца штодзённаму «прабіванню чарговага дна». але вось не пусцілі грамадзяніна Беларусі ў Беларусь [пра кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча — заўв. Hrodna.life]. Для мяне як для юрыста па адукацыі і супрацоўніка пагранслужбы ў мінулым гэта нават не ўкладаецца ў галаве. Сёння я не магу паверыць у гэта, а заўтра будзе чарговае «дно».

У спробах ўтрымаць крэсла краіну упэўнена коцяць ў яму па ўсіх франтах. Шкода ад забастовак — кветачкі ў параўнанні са шкодай ад дзеянняў «грамадзяніна з аўтаматам без ражка». Пакутуюць усе сферы: палітычная, эканамічная, прававая, сацыяльная. У прававым плане можна ўжо казаць пра своеасаблівы «дэфолт». Вера ў праваахоўную і судовую сістэмы забітая, а гэта апошняе, на што мог разлічваць грамадзянін у сваёй краіне. Пытанне адно, як глыбока ў яму закаціць краіну Лукашэнка, бо потым нам яе адтуль даставаць.

Пра звальненне

— Быў звольнены проста падчас адпачынку рашэннем губернатара без тлумачэння прычын. Пра прычыны можна здагадацца, цяпер ужо нават не спрабуюць завуаляваць: калі не падзяляеш ідэалогію — табе не месца ў дзяржарганізацыі.

Вось прызначэнне Караніка: навошта дасведчанага кіраўніка ў такі складаны перыяд мяняць на ківаючаю галаву без уласнага меркавання?

Чытайце таксама: Міністр часу каранавіруса. Што яшчэ вядома пра Караніка, новага кіраўніка Гродзенскай вобласці

Я ўжо нават не кажу пра 33-і артыкул Канстытуцыі, проста страшна ўявіць сабе краіну, калі яна будзе адпавядаць усім апошнім патрабаванням нашага дыктатара: няроўныя ўмовы для бізнесу «не адданага дзяржаве», настаўнікі толькі з дзяржаўнай ідэалогіяй і гэтак далей. Апошнім часам я ўсё часцей ўспамінаю кнігу Джорджа Оруэла «1984», і гэта ўжо не жарт.

Пра тое, як быць далей

— Народ зараз перамагае, бо адзіны і таму што не адыходзіць назад. Захаваем гэта — пераможам! Памятайце, мы — адзін народ, не дазваляйце нас дзяліць ні паводле нацыянальнасці, ні паводле веравызнання, ні паводле палітычных поглядаў. Мы — адзіная краіна, няма захаду і ўсходу. Мы мірна патрабуем свае правы назад, мы не ідзем на саступкі і не гандлюемся нашымі свабодамі!