Каля 20 сшыткаў, 50 кніг і паштоўкі Зянона Пазняка перадалі ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. Верагодна, старыя падручнікі перададуць у аддзел рэдкай кнігі і могуць паказваць на выставах. Як будуць выкарыстоўвацца сшыткі, пакуль невядома.

Апошнія некалькі гадоў рэчы Пазняка захоўваліся ў аграсядзібе «Госціна», што ў вёсцы Пескі ў Лідскім раёне. Іх прывезлі са школы ў Суботніках, дзе вучыўся Зянон Пазняк, пасля таго, як яе закрылі.

У Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей рэчы аддалі, бо «ў „Госціна“ гэта бачаць толькі „свае“, а ў музеі іх убачыць больш людзей», расказаў Hrodna.life журналіст і краязнаўца Андрэй Мялешка, які прывёз рэчы Зянона Пазняка.

На Лідчыне знайшлі сшыткі і кнігі Зянона Пазняка і перадалі іх у гродзенскі музей
На Лідчыне знайшлі сшыткі і кнігі Зянона Пазняка і перадалі іх у гродзенскі музей
На Лідчыне знайшлі сшыткі і кнігі Зянона Пазняка і перадалі іх у гродзенскі музей

 — Гэта сшыткі, паштоўкі, падручнікі цікавыя на беларускай мове, якіх зараз няма. Як гісторыку і патрыёту, мне важна, каб такія гістарычныя артэфакты захоўваліся і не губляліся. Бо гэта патрэбна не нашаму пакаленню, а людзям праз два-тры пакаленні пасля нас, — расказаў краязнаўца Hrodna.life.