Навіны

П’еса з адкрытым фіналам. Што чакае акцёраў з Гродна, якія адмовіліся граць з салідарнасці з затрыманым калегам

У Гродзенскім драмтэатры 20 верасня давалі «Вельмі простую гісторыю». П’еса перапынілася на палове. У гэты час акцёры даведаліся, што іх калегу, заслужанага артыста Беларусі, акцёра і рэжысёра Сяргея Курыленку, затрымалі падчас мірнай акцыі.

«Гэта стала шокам»

«Калі мы даведаліся, што затрымалі Курыленку з жонкай, акцёры не маглі працягваць спектакль. Гэта стала для іх шокам, — распавёў Hrоdna.life адзін з супрацоўнікаў тэатра. — Акцёры патлумачылі ўсё гледачам, папрасілі прабачэння і сышлі са сцэны. Іх праводзілі апладысментамі».

Адна са сцэн спектакля «Вельмі простая гісторыя». Фота з сайта Гродзенскага драмтэатра. «Дзеянне адбываецца… у хляве. І менавіта жывёлы, якія жывуць там, кажуць нам аб жыцці і смерці, аб іх балансе і раўнавазе, аб адданасці, самаахвярнасці, аб граху і, нарэшце, аб усепераможным прабачэнні і любові», — напісана ў рэцэнзіі да пастаноўкі.

Чытай яшчэ: «Ніколі не позна жыць». Акцёр і рэжысёр Сяргей Курыленка на сцэне і ў жыцці


Частка гледачоў звярнулася ў касу тэатра з просьбай вярнуць грошы за спектакль, што не адбыўся. Іх просьбу задаволілі. Інфармацыю аб колькасці вернутых квіткоў у тэатры не раскрываюць.

Сяргея Курыленку вызвалілі праз некалькі гадзін. Акцёраў, якія спынілі спектакль, чакала «размова» з дырэктарам тэатра. Да яго прыйшлі ўсе, хто быў задзейнічаны ў спектаклі: і акцёры, і прадстаўнікі тэхнічных службаў. Дырэктару патлумачылі, што гэта было агульнае рашэнне.

Акцёраў падтрымаюць

Аб тым, ці будзе кіраўніцтва тэатра прымаць меры ў адносінах да калектыву, пакуль невядома. Да аўторка 22 верасня ў адміністрацыі выхадныя. У суботу загадаў аб пакаранні не было.

«Магчыма, заўтра, калі ўсе выйдуць на працу, штосьці праясніцца. У тэатры ёсць практыка, што акцёры кампенсуюць кошт вернутых квіткоў, калі спектакль зрываецца па іх віне. Але пакуль канкрэтнай размовы не было», — распавяла Hrodna.life крыніца ў тэатры.

Таксама Hrodna.life стала вядома, што знайшоўся мецэнат, які прапанаваў дапамогу на такі выпадак. «Ужо ёсць чалавек, які гатовы кампенсаваць усю неабходную суму», — паведаміла крыніца Hrodna.life у драмтэатры.

Директор драмтеатра в Гродно прокомментировал остановку спектакля после задержания актеров

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024