Навіны

Сяргей Грыневіч адкрыў выставу пра ўнутраную эміграцыю з «неліквіднымі» карцінамі

Выстава пад назвай «8 рэгіён» уключае 80 карцін. Гэта «ўрыўкі» з розных праектаў і серый. Яны размясціліся ў 10 пакоях на трох паверхах. Гэта першая рэктраспектыўная выстава мастака ў Беларусі - раней для манументаліста не знаходзілася пляцоўкі, дзе можна было б размясціць больш за 15 карцін.

Рэтраспектыва не поўная — працы з абстрактнага перыяду 90-х гадоў не ўдалося размясціць з-за недахопу плошчаў.

— Гэта выстава пра ўнутранутую эміграцыю. Кожны з нас часам хоча адысці ва ўнутраную эміграцыю, пазбягаць кантактаў з сістэмай, з бюракратыяй, але гэта марная і неперспектыўная ідэя, бо, хочаш-не хочаш, сістэма да цябе прыйдзе сама. У нас сем рэгіёнаў, а ўнутраная эміграцыя — гэта якраз рэгіён нумар «8». Яго калісьці называлі Вейшнорыяй, а зусім актуальна — Шчучыншчынай. Вось таму і «8 рэгіён» — куды мы імкнемся. Мара абсалютна марная і недасягальная, але імкнуцца трэба, — патлумачыў Hrodna.life мастак назву выставы.

Арганізатарка выставы Ірына Варкулевіч і мастак Сяргей Грыневіч на выставе «8 рэгіён» 20 кастрычніка

Карціны — урыўкі з розных праектаў і серый, таму выстава атрымалася тэматычна разнастайнай. «Як жартуе аднакласнік Пеця Новікаў, тое, што захоўваецца ў майстэрні, — гэта неліквід. Так што гэта выстава „неліквідных“ карцінаў», — пажартаваў Грыневіч.

Сяргей Грыневіч паводле адукацыі мастак-манументаліст, працуе ў вялікіх фарматах. «У гэтым вялікая складанасць, бо ў нашым горадзе няма ніводнай залы, дзе іх можна экспанаваць. Гродна — адзіны абласны цэнтр, дзе няма мастацкага музея. Таму гэта не мой капрыз — выстаўляцца ў непрыстасаваным памяшканні. А таму што нам няма дзе выставіць сваіх мастакоў і прыняць прыстойныя выставы замежнікаў», — расказаў мастак Hrodna.life.

Чытайце таксама: «Ганьба, што яго няма». Навошта Гродна мастацкі музей і калі ён можа з’явіцца

Сяргей Грыневіч працуе перадусім з вялікімі фарматамі

Выставу Сяргей задумваў даўно. Была ідэя зрабіць выставу на смеццесартавальным заводзе або ў недабудаваным офісным цэнтры. У выніку абралі памяшканне на Гараднічанскай, 23. Памяшканне прадаставілі на час выставы яго ўласнікі, расказала Hrodna.life дызайнерка і арганізатарка выставы Ірына Варкулевіч. Цягам трох тыдняў выставу можна паглядзець у сераду (з 15.00 да 18.00), пятніцу (з 16.00 да 19.00) і суботу (з 14.00 да 17.00). Магчыма, у офісным цэнтры застанецца невялікая галерэя і пазней. У планах — прывезці выставу ў Мінск. Зараз там шукаюць пляцоўку.

У працах Сяргей Грыневіч выкарыстоўвае гумар і іронію

Сяргей кажа, што яго натхняе само жыццё і людзі, за якімі ён назірае і адлюстроўвае ў сваіх працах. Апошні год ён амаль не працаваў - займаўся побытавымі справамі. Калі наступілі пандэмія і рэвалюцыя, стала «не да творчасці». Мастак прызнаўся, што апошнія тры месяцы не маляваў, а «тыкаў у смартфон». Сваімі моцнымі бакамі мастак лічыць працу з вялікімі фармамі і выкарыстанне гумару. «Гумар і іронія выратуюць свет. У нашай сітуацыі гэта адзінае, што падтрымоўвае», — сказаў ён Hrodna.life.

Чытайце таксама: «Калі „нашы“ прыйдуць да ўлады, стану ў апазыцыю». Сяргей Грыневіч пра швейцарскую майстэрню, драныя джынсы і смерць Кудзіна

Сяргею Грыневічу 60 гадоў. Ён родам з пасёлку Краснасельскі ў Гродзенскай вобласці. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым жывапісе і ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Выстаўляецца з 1982 года. Правёў больш за 60 персанальных выстаў па ўсім свеце, удзельнічаў у калектыўных праектах.

Некаторыя працы Сяргей Грыневіч прысвяціў тэма экалогіі
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Ваенная тэматыка на выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Гродзенцы на выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
На выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка прадстаўлены і аўтапартрэты
Ваенная сімволіка на выставе Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Рэфлексія аўтара на грамадзянскія падзеі апошніх гадоў. Выстава Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Рэфлексія аўтара на грамадзянскія падзеі апошніх гадоў. Выстава Сяргея грыневіча «8 рэгіён» 20 кастрычніка
Аўтар гуляе з адлюстраваннем, а глядач можа стаць саўдзельнікам працэсу
Сяргей Грыневіч іранізуе з культу прыгажосці
Зала, прысвечаная савецкаму мінуламу
Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024