Рок-музыканта і грамадскага дзеяча Ігара Банцэра сілавікі затрымалі 20 кастрычніка. Яму інкрымінуюць арт. 339 КК — Хуліганства. Ён знаходзіцца пад вартай, паведаміла «Гарадзенская вясна».
Па версіі міліцыі, 5 верасня каля трох гадзін ночы Ігар Банцэр знаходзіўся ў адной з забаўляльных устаноў па вуліцы Горкага. Ён выйшаў на вуліцу і ўбачыў там міліцэйскую машыну. Падышоў да лабавога шкла і стаў дэманстраваць палавыя органы. Гэта знялі адпачываючыя і выклалі ў Telegram. Па артыкуле хуліганства распачатая крымінальная справа.
Ігар Банцэр — лідар панк-гурта «Mister X», грамадскі і культурны дзеяч. Раней Ігара Банцэра некалькі разоў судзілі паводле пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Активист и музыкант Игорь Банцер попытался обжаловать решение суда. Неудачно
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…
Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…