Гродзенцы пачалі збірацца 26 кастрычніка каля 13.00 у парку Жылібера. Адбыліся адзінкавыя затрыманні. Пазней пенсіянеры і медыкі прайшлі аб’яднаным маршам — іх не затрымалі. Вечарам гродзенцы выстройваліся ў ланцугі салідарнасці на Савецкай вуліцы. За імі сачылі сілавікі - у цэнтр з’ехаліся таніраваныя мікрааўтобусы і аўтазакі.
У парку Жылібера каля 13.15 былі адзінкавыя затрыманні, паведамляе Telegram-канал «С**боды». Міліцыянты падыходзілі да людзей, якія сядзелі на лаўках, і пыталіся, чаго тыя тут. Запісвалі на камеру. У парку стаялі міліцэйскія машыны і аўтобус.
Каля 20 гарадзенцаў сабраліся ў парку Жылібера каля 14.45 і рушылі павольным маршам па горадзе. Жанчыны з букетамі жоўтага лісьця, хтосьці ў бел-чырвона-белай масцы, хтосьці ў адзеньні белага і чырвонага колераў. Калі калёна праходзіла каля ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, дэманстранты тройчы выгукнулі «Жыве Беларусь». Ім у падтрымку сыгналілі аўтамабілі, паведамляе Telegram-канал «С**боды». Аб’яднаны марш пэнсіянэраў і лекараў завяршыўся без затрыманьняў. Удзельнікі дайшлі да Савецкай плошчы, засьпявалі яшчэ раз «Муры» і разышліся.
У Гродне каля 19.00 людзі выстраіліся ў ланцуг салідарнасці. Прыехалі сілавікі, людзі разышліся. Людзі на вуліцы Савецкай гулялі групамі па некалькі чалавек. Хадзіла міліцыя, у цэнтры былі прыпаркаваныя Таніраваныя мікрааўтобусы і аўтазакі.
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…