Праект «Хвалі дабрыні» быў заснаваны летам 2019 года для развіцця дабрачыннасці ў Гродне. Гэта шэраг мастацкіх акцый, што яднаюць людзей, бізнэс, культуру і ўладу дзеля паляпшэння якасці жыцця цяжкахворых дзяцей і іх сямей. «Хваля» з выставай — чацвёртая акцыя вялікага праекта. Свае працы для дзіцячага хоспіса ахвяравалі мастакі з Гродна і Мінска.

Пабачыць выставу можна ад 4 лістапада, па адрасе вул.Дамейка, 7 (тэрыторыя праваслаўнай царквы, пасёлак Паўднёвы). Вернісаж пачнецца, а 13.30.

Як пачыналіся «Хвалі дабрыні»

Першая хваля дабрыні была запучшана ў мінулым годзе. Імпрэза у Кронан парн гатэлі аб’яднала 10 дзяцей, мастакатоў і дыпламатаў. Яны разам стварылі неверагодныя карціны. Выставы прайшлі ў Гродне, Літве і Польшчы.

Импрессионизм в Гродно. Как художники, дипломаты и дети из хосписа вместе писали картины

Усе карціны «першай хвалі» набылі гродзенцы на дабрачынным аўкцыёне. За грошы ад продажу ў дзіцячым хоспісе абсталявалі паліятыўны цэнтр для цяжкахворых дзяцей са спецыялізаваным абілітацыйным абсталяваннем.

Дзіцячы малюнак за 1000 долараў. У Гродне прайшоў дабрачынны аўкцыён на карысць дзіцячага хоспісу

Сацыяльнае прадпрымальніцтва на другой хвалі

Другая хваля дабрыні адбылася ў сакавіку 2020 года стварэннем калекцыі адзення для асобаў з інваліднасцю «Коска». Вельмі хутка адбудзецца прэзентацыя калекцыі і ідэі сацыяльнага прадпрымальніцтва, як магчымага шляху развіцця дабрачыннай дзейнасці.

Тры перамогі за тыдзень! Праекты з Гродна сабралі дыпломы ўсіх прадпрымальніцкіх конкурсаў

Супрэматызм аб’яднаў гараджан і дзяцей з хоспіса

Трэцяя хваля — праект «Сурэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць». У ім малюнкі цяжкахворых дзяцей пренесліся на экалагічныя шоперы і цішоткі. Гэты праект дзіцячы хоспіс рэалізоўваў разам з медыя Hrodna.life/ Выстава ў межах праекта і прэзентацыя вынікаў пройдуць да канца года.

«Майстры ўбачылі, сказалі - класна!» Купі шопер, футболку або маску з «супрэматычным» прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Новая, чацвёртая, хваля дабрыні - ініцыятыва мастакоў з Гродна і Мінска. Свае работы прадставяць Таццяна Гардашнікава, Мінск, Кацярына Сумарава, Мінск, Дар’я Сумарава-Копач, Мінск, Ілона Касабука, Мінск, Наталля Залозная, Мінск, Аляксандр Грышкевіч, Мінск, Уладзімір Канцадайлаў, Мінск, Васіль Матусевіч, Мінск, Сяргей Грыневіч, Гродна, Аляксандр Сільвановіч, Гродна, Вікторыія Ільіна, Гродна, Аляксандр Балдакоў, Гродна, Юрый Якавенка, Гродна.

Імпрэза спалучыць адкрыццё выставы і знаёмства з дзейнасцю паліятыўнага цэнтра Гродзенскага дзіцячага хоспіса.