Навіны

Над брамай з’явіўся герб Рэчы Паспалітай. Што яшчэ цяпер адбываецца ў Старым замку. Фота

Над ўваходнай брамай Старога замка размясцілі герб Рэчы Паспалітай, афармляюць уваход у замкавую капліцу. Якія працы па першай чарзе рэканструкцыі цяпер ідуць у гродзенскім замку, расказала ў Facebook кіраўнічка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.

У замку працягваюцца работы па першай чарзе рэканструкцыі. Ідзе ўстаноўка каменных элементаў як звонку, так і ўнутры.

На ўваходнай браме з’явіўся аб’ёмны герб Рэчы Паспалітай з выявамі польскага арла і «Пагоні» Вялікага Княства Літоўскага. «Шмат было абмеркаванняў, у тым ліку і ў гэтай групе», — удакладніла Алена Клімовіч у суполцы Facebook «Стары замак — Гродна», прысвечанай рэканструкцыі замка.

Унутры афармляюць уваходны партал у капліцу. Пазней вокны ў ёй замененяць на вітражы.

Таксама вядуцца працы па добраўпарадкаванні тэрыторыі. У двары замка захаваецца маставая XV-XVI стагоддзяў.

Гісторыка-архітэктурны музей рыхтуе матэрыялы для будучай экспазіцыі ў адрэстаўраваных памяшканнях.

У двары замка. Фота: «Стары замак — Гродна», Facebook.com

Працы на Старым замку пачаліся з 2017 года. Зараз рэканструкцыя выканана на 18%, паведамлялі раней на «Гродно Плюс». Асноўны ўпор робіцца на аздабленне. Амаль скончаныя працы па кладцы падлог, тынкоўцы і правядзенні лініі ўнутранай сувязі. Да другой чаргі рэканструкцыі плануюць прыступіць з новага года.

К кастрычніку рэалізацыя першай чаргі рэканструкцыі Старога замка атрымала дыплом першай ступені на конкурсе Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў (МАСА) у Тбілісі.

Праект рэканструкцыі замка ў Гродне і недакладнасці, якія з’яўляюцца падчас яго рэалізацыі, выклікаюць шмат спрэчак у адмыслоўцаў гісторыкаў і архітэктараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024