Каля 23.00 18 кастрычніка трое мужчын з дапамогай будаўнічых лясоў падняліся на дах гімназіі Смаргоні, дзе знялі з флагштока чырвона-зялёны сцяг і замянілі яго на бел-чырвона-белы. Пракуратура Смаргонскага раёна распачала крымінальную справу аб здзеку над дзяржсімволікай.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці. Знятае палотнішча мужчыны забралі з сабой.

Па выніках праверкі Смаргонскі РАУС вынес пастанову аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы ў сувязі з адсутнасцю ў дзеі складу злачынства.

«Мужчыны мелі на мэце прадэманстраваць сваё абразлівае стаўленне да сімволікі краіны. Тым самым яны ўчынілі здзек над дзяржаўным сцягам — злачынства, прадугледжанае арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Грамадская небяспека такога супрацьпраўнага дзеяння заключаецца ў прычыненні шкоды аўтарытэту Беларусі», — адзначылі ў ведамстве.

Пракуратура Смаргонскага раёна распачала крымінальную справу. Мужчынам пагражае да года абмежавання волі.