Першы энэргаблёк БелАЭС другі раз уключылі ў сетку. Рэактар працуе на 40% магутнасьці, паведаміла Мінэнэрга, піша С**бода.

Першы раз энэргаблёк урачыста запусьцілі 7 лістапада. У Астравец тады прылятаў Лукашэнка, які сказаў, што Беларусь стала «ядзернай дзяржавай».

Але ўжо 8 лістапада станцыя перастала выпрацоўваць электрычнасьць, бо выбухнулі два трансфарматары. Афіцыйна інфармацыю пацьвердзілі ўвечары 9 лістапада. Міністэрства замежных спраў Літвы з гэтай нагоды перадало ноту ў МЗС Беларусі.