Мінімум 12 чалавек затрымалі ў Гродне ў нядзелю 29 лістапада. Іх адвезлі ў Кастрычніцкі і Ленінскі РАУС. Гродзенцы збіраліся ў некалькіх раёнах горада, нават без сімволікі іх затрымлівалі супрацоўнікі міліцыі.

У шасці месцах збіралася гродзенцы: на вул. Савецкая, Фартах, Вішняўцы, Каробчыцах, Дзевятоўцы, Фолюшы. Яны разыходзіліся пасля паведамленняў аб магчымым з’яўленні сілавікоў і збіраліся ў іншым месцы.

Праваабаронцам вядома пра затрыманні на Вішняўцы і ў Каробчыцах. Паступалі паведамленні пра магчымыя затрыманні на Фартах і вул. Савецкай.

Мінімум 12 чалавек затрымалі ў Гродне ў дварах 29 лістапада. Міліцыя: "Ненадоўга збіраліся малалікія групы грамадзян"
Гродно 29 ноября. Фото: Hrodna.life

Як выглядалі затрыманні 29 лістапада: да крамы «Серпантин» на Вішняўцы, дзе стаялі 20 чалавек, а 13.30 пад’ехалі тры мікрааўтобусы з сілавікамі. Сярод іх былі людзі ў абмундзіраванні, у форме з надпісам «АМАП», некаторыя — у цывільным. За людзьмі пайшлі ў двары і з ужываннем сілы затрымалі.

Таксама былі затрыманні ў Іўі (не менш пяці) і Лідзе.

Міліцыя: прыняты ўсе неабходныя меры

Міліцыя прыняла неабходныя меры па падтрыманню правапарадку ў рэгіёне і забеспячэнню грамадскай бяспекі, паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. <…>

 — Толькі адзінкавыя малалікія групы грамадзян ненадоўга збіраліся і «паказушна» дэманстравалі чырвона-белую атрыбутыку, робячы карцінку для дэструктыўных тэлеграм-каналаў. Гэтыя дзеянні не насілі паўсюдны характар, абмяжоўваючыся толькі дваровымі лакацыямі ў некалькіх мікрараёнах абласнога цэнтра, — паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.