Днём 17 снежня 29-гадовы мужчына займаўся ўладкаваннем даху на адным з будаўнічых аб’ектаў у Навагрудку. У гэты час з паддона на яго з’ехалі лісты металапрофілю, і мужчына зваліўся ўніз з вышыні пяціпавярховага дома.

Мясцовага жыхара з множнымі пераломамі даставілі ў бальніцу, дзе ён ад атрыманых траўмаў памёр, паведамілі ў СК Беларусі.

Са слоў калег загінулага, ён не быў прышпілены страховачным поясам. Следчыя праводзяць праверку.