Масква і Мінск узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе, піша «Наша Н**а» са спасылкай на Reuters.

Крыніцы агенцтва паведамілі, што формула разліку цаны на сыравіну і аб’ём паставак застануцца ранейшымі.

— Расійскія пастаўшчыкі дамовіліся з «Белнафтахімам». Умовы застануцца ранейшыя, — распавяла крыніца.

Сярод нявырашаных да канца пытанняў — кампенсацыя Беларусі за атрыманую раней «брудную» нафту, а таксама за падатковы манеўр.

Пра тое што цяперашнія ўмовы паставак нафты ў Беларусь хутчэй за ўсё будуць захаваныя і ў наступным годзе заявіў у пятніцу і расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.