Лясгасы прадалі 83 121 навагодняе дрэва з моманту адкрыцця ёлачных кірмашоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса. Найбольш актыўна жывыя сімвалы свята купляюць жыхары Гродзенскай вобласці, тут рэалізавана крыху больш за 22 тыс. елак і соснаў.

У ведамстве адзначылі, што акрамя ссечаных навагодніх дрэў лясгасы прапануюць таксама навагоднія букеты і дрэвы ў кадках (елкі, хвоі, піхты). Так, па стане на 29 снежня прададзена каля 2 тыс. навагодніх букетаў і столькі ж навагодніх дрэў у кадках.

Першыя ёлачныя кірмашы ў краіне адкрыліся 19 снежня, аднак масавы гандаль разгарнуўся на 2−3 дні пазней. Найбольшы попыт на традыцыйныя атрыбуты свята лясгасы прагназуюць у наступныя дні - 29−31 снежня.

Сколько стоит елка в Гродно в 2020 году