Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

25 гродзенцаў у 2020 годзе аштрафавалі за смецце ў лесе - Hrodna.life - навіны Гродна

За 2020 год лясная ахова выявіла 25 парушальнікаў, якім выпісалі штрафы за смецце ў лесе. Яны парушылі арт. 15.30 Кодэкса Рэспублікі Беларусь — забруджванне ляснога фонду бытавым і іншым смеццем, паведаміў «Гродна Плюс».

У некаторых выпадках парушальнікаў не знайшлі. У такім выпадку работнікі лясгаса самастойна вывозяць смецце.

Часцей за ўсё забруджванне бытавым смеццем адбываецца паблізу садаводчых таварыстваў, населеных пунктаў і ў спецыяльна адведзеных месцах адпачынку.

Гродзенскі лясгас выкарыстоўвае розныя метады барацьбы з парушальнікамі: развешваюцца фотапасткі, праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы, вельмі часта аб парушальніках паведамляюць і самі гродзенцы. Аднак, як паказвае практыка, самім эфектыўным спосабам з’яўляюцца менавіта фотапасткі. Там можна ўбачыць дакладны час, дату, і нават твар чалавека.

Пока дома — сортируй мусор. Как это делать?