Навіны

«Мы 30 гадоў вольныя». Выставу ў консульстве прымеркавалі да юбілею аднаўленне незалежнасці Літвы

Выставу «Метафары літоўскага мастацтва» з фонду Саюза мастакоў прадставіла ў Гродне генеральны консул Літвы Йаланта Тубайтэ. Выстава арганізавана ў гонар святкавання 30-годдзя аднаўлення незалежнасці Літвы і ў гонар Дня абаронцаў свабоды. Прэзентацыя выставы прайшла ў будынку Генеральнага консульства Літоўскай рэспублікі ў Гродне 14 студзеня.

«Мы 30 гадоў вольныя і жывем у дэмакратыі. За гэта дзякуем і тым беларусам, якія 30 гадоў таму разам з намі адстойвалі нашу незалежнасць, дэмакратыю і свабоду слова», — сказала генеральны консул.

Экспазіцыя, прадстаўленая ў Гродне, раней у такім складзе не дэманстравалася. Яе сабралі спецыяльна для выставы. У экспазіцыі прадстаўлены 34 работы 25 лепшых жывапісцаў і графікаў Літвы другой паловы ХХ стагоддзя.

«Гэта ўнікальная выстава, — кажа дызайнерка Ірына Варкулевіч. — Тут прадстаўлены мастакі савецкага перыяду і мы бачым — яны тварылі на вышэйшым міжнародным узроўні. Тут сабраны самыя вядомыя майстры, сапраўдны залаты фонд Літвы».

«Некаторыя з гэтых работ старэйшыя за нас з вамі, але яны актуальныя і цяпер. — Я глядзела карціны і захаплялася. Мастакі ўжо тады былі ўнутрана вольныя. Яны верылі і спадзяваліся, што мы ўсе таксама будзем вольныя «, — падзялілася уражаннем ад выставы Йаланта Тубайтэ.

Паводле яе слоў, планавалася, што ў будынку консульства будуць рэгулярна праводзіцца выставы, сустрэчы з творчымі людзьмі, урачыстыя прыёмы ды іншыя мерапрыемствы.

«На жаль, зараз пандэмія ставіць нас у больш жорсткія рамкі. Спадзяюся, што зможам усё рэалізаваць, калі сітуацыя палепшыцца».

Чытай больш: Калядныя конікі - таксама «Пагоня». У Гродне адкрылі навагоднюю выставу Валянціны Шоба

Вершы і выцінанкі на цэлы год. Hrodna.life прадстаўляе яшчэ адзін каляндар — 2021

«Гэта мы!» Каляндар у беларускім стылі ад Сяргея Марозава выйдзе пры падтрымцы Hrodna.life

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024