У Цэнтры гарадскога жыцця 27 снежня віталі мастачку Валянціну Шоба і яе калядную выставу. Галоўныя героі 46-і карцін — коні. Ці, як называе іх аўтарка, «конікі». Усе карціны з выставы новыя і раней нідзе не дэманстраваліся. Мастачка стварыла іх за 20 дзён напярэдадні Калядаў.

«Накалдавалі» выставу за 20 дзён

Натхняльніцай выставы і яе куратаркай стала дызайнерка Ірына Варкулевіч. «Так усё страшно, нічога не атрымліваецца, нікому нічога не трэба — цэлы год скрухі… А яна мне: «Давай рабіць «конікаў!», — узгадвае мастачка пра пачатак працы над праектам.

Калядныя конікі – таксама “Пагоня”. У Гродне адкрылі навагоднюю выставу Валянціны Шоба
Куратарка выставы Ірына Варкулевіч (злева) і аўтарка «Калядных конікаў» — Валянціна Шоба, падчас прэзентацыі выставы ў Цэнтры гарадскога жыцця

Тое, што праца пайшла так хутка, аўтарка тлумачыць «чарамі» куратаркі і сваёй здольнасцю «калдаваць» у працы: «Усё гэта з добрымі пачуццямі. Каб хоць пяць хвілін свята ў людзей было».

Валентина Шоба: «Я — «принцеса в башне» и не надо меня спасать

«Улада цемры» на бел-чырвона-белым фоне. Выстава мастачкі Валянціны Шобы адкрылася ў Гродне

Шчаўкунок, Пацучыны кароль і падарункі: Што чакае дзяцей на Калядныя святы ў Цэнтры гарадскога жыцця

І коні паімчалі…

Што да конікаў на выявах, то для мастачкі зараз усе коні - гэта Пагоня. «Мы нашу Пагоню перамалявалі на позныя галасы. І коні паімчалі, выстраіліся ў трыкутнік, бягуць. Яна [Пагоня], нідзе не дзелася, усё павінна далей ісці каб дабрацца да праўды», — казала мастачка на прэзентацыі выставы.

«Новы год набліжаецца, Каляды. Гэта казачны час, — разважае пра імпрэзу мастак Сяргей Грыневіч. — Якраз дарэчы такая выстава. Крызіс — казцы не памеха. Людзі хочуць быць разам, каб адчуць свята. Думаю, выстава — самая найлепшая на тое нагода. Тым больш, што ўсе ўжо навучыліся захоўваць дыстанцыю і выконваць іншыя меры перасцярогі. А выстава — выдатная. Імя аўтаркі само за сябе гаворыць. Валянціна — цудоўная мастачка і заўсёды магла стварыць цуд».

Пабачыць «Калядных конікаў» у Цэнтры гарадскога жыцця можна да 14 студзеня.

«Гарадзенкі». Хто стаў гераінямі кнігі пра сучасных жанчын нашага горада

У Гродне прэзентавалі кнігу «Гарадзенкі», якую можна чытаць з двух бакоў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]