Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Новыя законы. У Беларусі за гудок на акцыі змогуць забіраць правы на год - Hrodna.life - навіны Гродна

У новым варыянце Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях ўзмацнілі адказнасць за выкарыстанне аўтамабільнага сигналу не паводле прызначэння і за блакаванне дарог. Гудзенню на акцыі ў КаАП прысвячаюць спецыяльны пункт. Законапраект аб змене КаАП павінен уступіць у сілу з 1 сакавіка 2020 года.

У КаАП з’явіцца новы пункт 18.13.4 «Парушэнне асобай, якая кіравала ТС, правілаў карыстання гукавымі сігналамі у месцы правядзення масавага мерапрыемства», звярнуў увагу Onliner. За гэта прадугледжаны штраф да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў да 1 года або без пазбаўлення.

Лічыцца забароненым гукавы сігнал, пададзены не для прадухілення ДТЗ у населеным пункце або папярэджання аб абгоне па-за населеным пунктам (п. 172 ПДР).

У кодэксе не паказваецца, аб якіх менавіта масавых мерапрыемствах ідзе гаворка — санкцыянаваных ці не. Зыходзячы з закона РБ «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», пад гэта вызначэнне трапляюць сход, мітынг, вулічнае шэсце, дэманстрацыя, пікетаванне, спартыўна-масавае, культурна-відовішчнае, рэлігійнае мерапрыемства, што праводзяцца ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам або ў памяшканні.

Таксама становіцца больш жорсткай адказнасць за наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый шляхам стварэння перашкод, устаноўкі пастоў ці іншым спосабам (арт. 18.1). Максімальны штраф па гэтым артыкуле павысілі ў пяць разоў - да 50 базавых велічынь (мінімальны — 6 базавых велічынь).

Новыя законы. У Беларусі за гудок на акцыі змогуць забіраць правы на год
У якасці прыкладу блакавання дарогі падчас масавага мерапрыемства Onliner прывёў фота, зробленае ў жніўні ў Мінску. На ім дарогу блакуюць сілавікі

Увялі дадатковы пункт (арт. 18.1.2) — наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый асобай, якая кіравала транспартным сродкам, у месцы правядзення масавага мерапрыемства альбо якое пацягнула стварэнне аварыйнай абстаноўкі. За такое парушэнне збіраюцца штрафаваць ад 6 да 50 базавых з пазбаўленнем правоў ад 1 года да 2 гадоў або без пазбаўлення.