Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Як прайшлі вадохрышчанскія купанні на Юбілейным возеры ў Гродне

Традыцыйныя штогадовыя купанні з нагоды свята Вадохрышча прайшлі 19 студзеня на Юбілейным возеры. Нягледзячы на мароз і пандэмію, у 13.00 каля палонкі сабралося каля 300 гродзенцаў. У гэты час прыехаў бацюшка, каб памаліцца і асвяціць ваду.

крещение купанье юбилейное озеро 2021  купанні

Для жадаючых акунуцца паставілі два намёты, асобныя для мужчын і жанчын, з печкай- буржуйкай, дзе можна было пераапрануцца і абагрэцца. Побач частавалі салдацкай кашай і гарбатай. За правядзеннем мерапрыемства назіралі супрацоўнікі МНС.

Удзельнічалі людзі розных узростаў: сталыя, маладыя і сем'і з дзецьмі.

Вераніка прыйшла на возера с сяброўкай. «Я не збіралася акунуцца, але хіба падхапіла дух авантурызму і вырашыла паспрабаваць. Вада вельмі халодная», — кажа яна. І абяцае на наступны год падрыхтавацца лепш.

Анастасія ўдзельнічае ў купанні трэці год. Для падрыхтоўкі рэкамендуе лазню.

Алёна прыйшла паглядзець на смелых людзей. Яна цяжарная, таму акунацца не можа, але з задавальненнем паспрабавала салдацкую кашу.

крещенские купанья алена
Алёна не акуналася ў палонку, але з задавальненнем паспрабавала салдацкую кашу.
купанні