Затрыманы 20 студзеня ў Бярозаўцы Лідскага раёна незалежны журналіст Юрый Дзяшук застаецца за кратамі на 72 гадзіны. Журналіста змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Родныя мяркуюць, што затрыманне Дзяшука звязанае з крымінальнай справай, якую завялі з нагоды падтрымкі асуджанага на 5 гадоў зняволення актывіста Вітольда Ашурка ў судзе.

20 студзеня ў Лідзе міліцыя затрымлівала многіх, хто прысутнічаў на агалошванні прысуду Ашурку. На старонцы журналісткі Вольгі Быкоўскай у Facebook размешчана відэа, дзе людзі ў залі суда абураюцца прысудам Ашурку і крычаць «Ганьба!» і «Верым! Можам! Пераможам!».

Але на відэа выразна бачна, што Юрый Дзяшук (справа ў белым шаліку) заняты выключана журналісцкай працай — ён увесь час здымае відэа на тэлефон.

В Лиде задержали людей, которые пришли на суд поддержать обвиняемого

Журналиста Юрия Дешука отпустили из изолятора. Он остается подозреваемым