23 студзеня ў Расіі пачаліся мітынгі ў падтрымку асуджанага на 30 сутак Аляксея Навальнага. У Іркуцку прыхільнікі Аляксея Навальнага скандавалі «Мы здесть власть» і «Жыве Беларусь!». Яны прыйшлі на галоўную плошчу з бел-чырвона-белымі плакатамі.

Што падобнага паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі:

  • Пратэстуюць жыхары дзясяткаў абласных і раённых гарадоў.
  • У многіх гарадах праходзяць масавыя затрыманні. У Хабараўску затрыманых білі дубінкамі ў аддзяленнях паліцыі;
  • У працы мабільных аператараў пачаліся моцныя збоі;
  • У цэнтры Масквы шмат спецтэхнікі, вуліцы перакрытыя. На пад’ездах да горада заўважылі бронетэхніку, паведамляе «С**бода». У Санкт-Пецярбургу і Навасібірску зачынілі метро.
  • Затрымліваюць актывістаў і журналістаў. Затрыманыя: юрыст Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Любоў Собаль, каардынатар штаба Навальнага ў Маскве Алег Сцяпанаў, журналіст Андрэй Афанасьеў, кіраўнік штаба Навальнага ў Хабараўску Аляксей Ворсін.
  • Узбуджаюць крымінальныя справы. Ва Уладзівастоку адвакат арганізацыі «Апалогія пратэсту» паведаміў, што ўсіх затрыманых вывелі з камер для адміністрацыйна затрыманых і развялі па кабінетах. Паводле яго слоў, узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 267.1 КК РФ (дзеянні, якія пагражаюць бяспечнай эксплуатацыі транспартных сродкаў). Усіх затрыманых на акцыі ўтрымліваюць нібыта для допыту ў якасці сведак, паведамляе dw.com.
  • У Пецярбургу на Сенацкай плошчы мэтанакіравана затрымліваюць прэсу, пра гэта The Insider паведаміў затрыманы карэспандэнт «Медыязоны» Давід Фрэнкель.

У беларускім Наваградку салідарныя з Аляксеем Навальным: