Каля ўнівермага на вул. Савецкай у Гродне 23 студзеня затрымалі трох жанчын, паведамілі Hrodna.life некалькі крыніц.

«Крыкнулі „Жыве Беларусь!“. Праз пару хвілін прыехалі і забралі», — напісалі відавочцы аб тым, што здарылася каля 15.40.

Пазней паведамілі таксама аб затрыманні трох жанчын каля МЦ «Гродна».

23 студзеня ланцугі і маршы салідарнасці таксама праходзяць у Мінску. Таксама ў гэты дзень людзі выходзяць на пратэсты ў Расеі ў салідарнасць з арыштаваным на 30 дзён Аляксеем Навальным.

На протестах в России поддержали белорусов