Навіны

Наведаць традыцыйны кірмаш і трапіць у экспедыцыю па яўрэйскіх мястэчках. Яшчэ можна далучыцца

Польска-беларускі праект Shtetlfest плануе экспедыцыю па яўрэйскіх мястэчках Беларусі і Польшчы. Вынікам стане медыя-даведнік і фэст, на якім адродзяць сапраўды местачковы кірмаш. Яшчэ можна далучыцца да каманды і паўдзельнічаць у праекце.

Праект Shtetlfest стартаваў у верасні 2020 года. Ён прысвечаны даследванню і адраджэнню традыцый былых яўрэйскіх мястэчак. У межах праекта стварылі міжнародны турыстычны маршрут, у які ўвайшлі шэсць мястэчак:

  • Зембін, Любча, Ізабелін (Беларусь),
  • Тыкоцін, Крынкі, Орля (Польшча).

Вясной 2021 года па іх выправіцца экспедыцыя. Па яе выніках зробяць медыя-даведнік з сабранымі падчас вандроўкі матэрыяламі. А летам адбудзецца прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу адной з лакацый маршрута ў фармаце фэсту. Стваральнікі праекта задумалі рэканструяваць местачковы кірмаш у адной з лакацый маршрута: сапраўдны, з гандлем, музыкай і танцамі.

Удзельніцы праекта
Сярод мэтаў праекта — стварэнне супольнасці, зацікаўленай яўрэйскім мінулым, узаемасувяззю культур і захаваннем гісторыі мястэчак

Яшчэ ў 2018 годзе ўдзельніцы і партнёркі праекта знялі чорна-белы нямы фільм «Чароўныя нажнічкі», заснаваны на яўрэйскіх казках.

Як трапіць у экспедыцыю і на фэст

Паўдзельнічаць у праекце і далучыцца да экспедыцыі і падрыхтоўкі фэсту можа кожны, хто мае цікавасць да яўрэйскай танцавальна-музычнай традыцыі і гісторыі, хто ўжо распрацоўвае асабісты праект у гэтай сферы або даследуе традыцыйную культуру як аматар ці прафесійна. У працоўную групу патрапяць пяць удзельнікаў з Беларусі і цэсць — з Польшчы.

Да 15 лютага можна запоўніць анкету (для беларусаў), пачытаць аб прапановах каманды і абавязках удзельнікаў. Вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 1 сакавіка.

Сачыць за падзеямі праекта можна ў сацсетках:

Фільм, прысвечаны праекту Shtetlfest

*Праект падтрыманы Еўразвязам і рэалізуецца ў межах Праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна 2014−2020 з 1 верасня 2020 года. Партнёры праекта — Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна і польскі Theater Latarnia з Беластока.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024