Навіны

«Ідзе паслядоўная „зачыстка“ грамадзянскай супольнасці». У Беларускай асацыяцыі журналістаў і праваабаронцаў «Вясны» — ператрусы

З раніцы 16 лютага ў сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў, у офісе БАЖ і праваабарончага цэнтру «Вясна», у праваабаронцаў і іншых актывістаў у розных гарадах праходзяць ператрусы. Яны адбываюцца ў межах крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Ператрусы праводзяцца ў тым ліку і супрацоўнікамі аддзелаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗіК), паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі ў Беларусі прааваабарончы цэнтр «Вясна».

Сілавікі прыйшлі да старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца і юрыста арганізацыі Алега Агеева. Дома ў самога Бастунца ператрусу не было, але яго зладзілі ў яго сына, Арсенія.

Ператрус зладзілі ў офісе БАЖ у Мінску. Цяпер офіс апячатаны, паведамляе арганізацыя. Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец не затрыманы.

З ператрусам ў 7.25 раніцы прыйшлі да прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага. «Трымайся, калегі. Мы нічога не парушаем», — паспеў ён напісаць у Facebook. Пазней Гарэцкі выйшаў на сувязь і расказаў, што сілавікі званілі ў дзверы, а затым прыйшлі з абсталяваннем, каб іх выразаць, піша БАЖ. Барыс адкрыў. Па яго словах, дома было трое дзяцей, таму ўсё прайшло даволі спакойна, сілавую групу з кватэры выправілі. У час ператрусу аглядзелі нават сметніцу і халадзільнік. Забралі ноўтбукі, тэлефоны, сямейныя грошы (крыху). Ператрус доўжыўся каля 3−4 гадзін.

Таксама прайшоў ператрус у юрысткі Крысціны Рыхтэр (342 арт. КК), забралі тэлефон, дакументы, датычныя да дзейнасці БАЖ.

Беларуская асацыяцыя журналістаў — беларуская няўрадавая грамадская арганізацыя. Аб’ядноўвае грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю або спрыяюць яе развіццю. Утворана ў 1995 годзе, у 2006 годзе прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Выступае ў абарону правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі.

Ператрусы ў праваабаронцаў «Вясны» і актывістаў

З ператрусам прыйшлі да каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», праваабаронцы «Вясны» Андрэя Палуды, да маці мінскай праваабаронцы «Вясны» Наталлі Сацункевіч. Ад самай раніцы недасяжны тэлефон юрыста «Вясны» Паўла Сапелкі. Прайшоў ператрус у праваабаронцы «Вясны» Зміцера Салаўёва. У яго забралі тэлефон і ўсю тэхніку. Зміцер таксама затрыманы. Пры затрыманні ў хаце Салаўёва выламалі дзверы.

Ідзе паслядоўная «зачыстка» грамадзянскай супольнасці, зараз чарга дайшла да тых катэгорый, якія актыўна дапамагалі пацярпелым людзям ад рэпрэсій — інфармацыйна, кансультацыйна — журналістаў і праваабаронцаў, — рассказаў Hrodna.life прадстаўнік гродзенскай «Вясны», праваабаронца Уладзімер Хільмановіч. — Нічога іншага, акрамя як рэпрэсаваць уласных грамадзян, гэтыя дзяржаўныя органы не ўмеюць. Па-сутнасці, ідзе пераход ад аўтарытарнай мадэлі дзяржавы да таталітарнай. Такія сістэмы звычайна альбо вельмі хутка рассыпаюцца альбо імкліва пераўтвараюць краіну ў адзін суцэльны вялікі канцлагер.

Каля 10.40 пачаўся ператрус у офісе ПЦ «Вясна» ў Мінску. Туды прыехаў старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі.

Узяліся і за прадстаўнікоў незалежнага прафсаюзу РЭП: ператрусы ў Ігара Комліка і Андрэя Комліка-Ямаціна. Паведамляецца, што вобшук праходзіць у офісе незалежнага прафсаюза РЭП. Таксама ператрус прайшоў у эксперта па лічбавай бяспецы Мікалая Кванталіяні.

Сёння прайшлі ператрусы ў многіх журналістаў, праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў у Гомелі, Брэсце, Магілёве, Віцебску. Ператрусы ладзяць і ў іх блізкіх.

Каментар Следчага камітэта

Следчы камітэт вядзе расследаванне крымінальнай справы па арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставінаў фінансавання пратэстнай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне ператрусаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя», — паведаміла ведамства.

Працэсуальныя дзеянні вядуць супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС з санкцыі Генеральнай пракуратуры.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024