Навіны

У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына

Каля 18.30 12 сакавіка ў Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Пра гэта паведамілі яго калегі.

Журналіста затрымалі ў яго дома людзі з пад’ехаўшага мікрааўтобуса, паведамляе БАЖ. З ім і жонкай Вольгай Hrodna.life звязацца не ўдалося. Маці журналіста, Людміла Івашына, каля 20.00 паведаміла, што затрыманне праводзіў КДБ. Кватэру Івашына абшукалі.

Дзяніс Івашын  — рэдактар беларускай версіі і журналіст медыя informnapalm. Займаецца пераважна расследаваннямі. Ён пісаў пра санаторыі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў Крыме, пра сітуацыю з Covid-19, рабіў расследаванне пра беркутаўцаў ды інш.

У 2018 годзе газету «Новы час» судзілі за артыкулы Івашына аб рэстаране паблізу месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад Менскам.

У студзені адрас Дзяніса Івашына трапіў у дакументы па крымінальнай справе: тады засакрэчаныя амапаўцы замест сваіх адрасоў назвалі адрасы журналістаў і грамадскіх актывістаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024